Ізмайлаўскі лейб-гвардыі полк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізмайлаўскі лейб-гвардыі полк
Измайловский лейб-гвардии полк

Палкавы нагрудны знак
Гады існаваньня 22 верасьня 17301917
Краіна Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Уваходзіць у 1-я гвардзейская пяхотная дывізія (Гвардзейскі корпус, Пецярбурская вайсковая акруга)
Тып Полк
Дысьлякацыя Санкт-Пецярбург

Ізмайлаўскі лейб-гвардыі полк (па-расейску: Измайловский лейб-гвардии полк) — гвардзейскі полк Расейскай імпэрыі ў складзе 1-й гвардзейскай пяхотнай дывізіі Гвардзейскага корпуса (Санкт-Пецярбурская вайсковая акруга).

Сфармаваны ў Маскве 22 верасьня 1730 году. Палкоўнікам і шэфам новага гвардзейскага палка быў прызначаны генэрал-ад’ютант, обэр-шталмэйсьцер граф Карл Левенвольдэ; яму даручана было набраць афіцэраў зь ліфляндцаў і курляндцаў і іншых іншаземных нацыяў, а таксама з расейцаў.

17 сакавіка 1800 г. полк названы лейб-гвардыі Яго Імпэратарскай Высокасьці Канстанціна Паўлавіча, а 28 траўня таго ж году — лейб-гвардыі Яго Імпэратарскай Высокасьці Мікалая Паўлавіча палком. У 1801 г. яму вернута назва лейб-гвардыі Ізмайлаўскі. Знакі адрозьненьня:

  • Палкавы сьцяг — георгіеўскае, з надпісам: «За адрозьненьне пры паразе і выгнаньні непрыяцеля зь межаў Расеі 1812 г.», з андрэеўскай юбілейнай стужкай.
  • Дзьве георгіеўскія трубы, з надпісам: «За адрозьненьне ў бітве пры Кульме, 17 жніўня 1813 г.»
  • Дзьве срэбныя трубы, падараваныя имп. Аннай Іаанаўнай за ўзяцьце Ачакава, 1737 г.
  • Знакі на шапкі з надпісам: «За Горны Дубняк, 12 кастрычніка 1877 г.»

Расфармаваны ў 1918 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ізмайлаўскі лейб-гвардыі полксховішча мультымэдыйных матэрыялаў