Ікер Муньяін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ікер Муньяін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 1992(1992-12-19)[1][2] (31 год)
Рост 1,7 м
Вага 63 кг
Пазыцыя нападнік, інсайд, вінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетык Більбао
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009
2009—
Більбао Атлетык
Атлетык Більбао
19 (3)
428 (55)
Зборныя
2012— Гішпанія 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2019.

Ікер Муньяін Ганьні (па-басконску: Iker Muniain Goñi; нарадзіўся 19 сьнежня 1992 году, Памплёна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, нападнік клюбу «Атлетык». Дзякуючы свайму стылю гульні ў сродках масавай інфармацыі мае мянушку «гішпанскі Мэсі»[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ікер зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Атлетык». Дэбютаваў у камандзе 30 ліпеня 2009 году ў матчы Лігі Эўропы супраць клюбу «Янг Бойз», выйшаўшы на поле на 59 хвіліне на замену Гаіску Такера, стаўшы такім чынам самым маладым гульцом, які калі-небудзь насіў кашулю «Атлетыка» ў афіцыйным матчы. Праз тыдзень, Муньяін забіў свой першы гол за клюб, у матчы ў адказ у Швайцарыі. «Атлетык» перамог 2:1 пасьля хатняй паразы 0:1 і прайшоў далей.

30 жніўня 2009 году Ікер патсавіў новы рэкорд, стаўшы самым маладым гульцом у Ля Лізе, а праз два тыдні зноўку забіў гол у эўракубках, калі басконскі клюб атрымаў хатнюю перамогу зь лікам 3:0 над аўстрыйскай «Аўстрыяй».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 лютага 2012 году Муньяін быў вызваны ў шэрагі нацыянальнай зборнай Гішпаніі на таварыскі матч супраць зборнай Вэнэсуэлы ў Малязе. Празь пяць дзён ён выйшаў на поле замест Сэска Фабрэгаса на 74 хвіліне, а гішпанцы атрымалі перамогу зь лікам 5:0[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетык»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Iker Muniain // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Iker Muniain Goñi // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ «Manchester United given go-ahead to sign the "New Messi"». Sports Vibe.
  4. ^ Celestiales. Marca

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]