Ітыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ітыль, Атыль (па-турэцку: İtil, па-кітайску: 阿得/阿得水) — сталіца Хазарскага каганату зь сярэдзіны VIII па X стагодзьдзе. Горад знаходзіўся ў вусьці Волгі. Ягоныя апісаньні пакінутыя ў арабска-пэрсыдзкай геаграфічнай літаратуры й у «габрэйска-хазарскай перапісцы». Агульнапрынята месца знаходжаньня Ітылю пакуль ня ідэнтыфікавана, мяркуецца, што ён быў змыты з-за павышэньня ўзроўню Касьпійскага мора.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]