Ўільям Д’юсбэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўільям Д'юсбэры
William Duesbury
Сылюэт Ўільяма Д'юсбэры
Род дзейнасьці адмысловец па рабоце з эмальлю, антрэпрэнэр
Дата нараджэньня 7 верасьня 1725
Месца нараджэньня
Дата сьмерці лістапад 1786
Месца сьмерці
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Занятак прадпрымальнік, маляр
Жонка Сара Джэймз
Дзеці Ўільям Д'юсбэры II

Ўільям Д’юсбэры (па-ангельску: William Duesbury; 7 верасьня 17251786) — адмысловец па рабоце з эмальлю і брытанскі антрэпрэнэр XVIII стагодзьдзя, заснавальнік Royal Crown Derby і ўладальнік парцалянавых фабрык каля Боў, Чэлсі, Дэрбі і Лонгтан Хол[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўільям Д’юсбэры нарадзіўся 7 верасьня 1725 году[1]. Ужо каля 1742 працаваў з эмальлю ў Лёндане, дзе заставаўся да 1753 году. Пазьней, у 17541755 гг. жыў і працаваў у Лонгтан Хол, дзе пражываў і яго бацька. У 1756 годзе накапіўшы дастаткова грошай, па азнаямленьні зь вядучымі парцалянавымі мануфактурамі і іхнімі вырабамі, ён вырашыў заснаваць сваю парцалянавую фабрыку ў Дэрбі на Нотынггэм Роўд. Гэты праект фундавалі мясцовыя банкіры Джон і Крыстафэр Гіт[2]. Таксама сваім досьведам дзяліўся мясцовы ганчар Андрэ Пляншэ. У 1789 годзе пасьля банкруцтва Гітаў узяў бізнэс цалкам на сябе. Памёр у лістападзе 1786 году, перадаўшы фабрыку ў спадчыну свайму сыну, Ўільяму Д’юсбэры II[3].

Ўільям Д’юсбэры быў сябрам Філязофскага таварыства Дэрбі[4].

Прадукцыя кампаніі Royal Crown Derby, заснаванай Д'юсбэры, выстаўлена ў шэрагу музэяў — такіх, як Музэй Вікторыі і Альбэрта і Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б William Page (Editor) Chelsea porcelain Праверана 2011-06-12 1911 г.
  2. ^ William Bemrose Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: 1898. — С. 6.
  3. ^ Royal Crown Derby Праверана 2011-06-12 г.
  4. ^ Albert Edward Musson, Eric Robinson Science and technology in the Industrial Revolution. — Manchester University Press ND, 1969. — P. 163. — 534 p.. — ISBN 0719003709
  5. ^ Derby Museum and Art Gallery (анг.) Праверана 2011-05-03 г. Архіўная копія ад 2011-06-04 г.