АЕК Атэны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЕК Атэны
Поўная назва па-грэцку: Αθλητική Ένωσις Κωνσταντινουπόλεως Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 13 красавіка 1924
Горад Атэны, Грэцыя
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасьць: 69 618
Прэзыдэнт Эвангеляс Асьлянідыс[d]
Кіраўнік Дымітрыс Мэлісанідыс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
aekfc.gr (грэцк.)​ (анг.)

АЕК (па-грэцку: AEK) — грэцкі футбольны клюб з гораду Атэнаў, але які фактычна базуецца ў прадмесьці Нэа-Філядэльфія. Заснаваны ў 1924 годзе грэцкімі ўцекачамі з Канстантынопалю пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў. AEK — адзін з трох самых пасьпяховых клюбаў у грэцкім футболе поруч з «Алімпіякосам» і «Панатынаікосам». 13-разовы чэмпіён Грэцыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульцы канстантынопальскага клюбу «Пэра», прадстаўнікі якога пазьней заклалі АЕК.

Да Першай сусьветнай вайны грэкі мелі цэлы шэраг спартовых клюбаў у Канстантынопалі, якія нават дамінавалі ў спартовых спаборніцтвах. Па Першай сусьветнай вайне, калі ў горадзе былі расквартаваныя францускія і ангельскія войскі, грэцкія клюбы рэгулярна бралі ўдзел у спаборніцтвах супраць сфармаваных з замежных войскаў камандамі. Адным з самых пасьпяховых тых клюбаў была каманда «Эрміс». Клюб яшчэ ў 1875 годзе быў закладзены грэцкай супольнасьцю Галяты, і з 1880-х гадоў быў вядомы пад назвай «Пэра». Менавіта прадстаўнікі гэтага клюбу ды шэрагу іншых пазьней, пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў, ужо ў Атэнах заклалі новы клюб, які атрымаў назву АЕК. Новы футбольны клюб хутка здабыў папулярнасьць у 1920-я гады, у тым ліку дзякуючы канстантынопальскім уцекачам, палітычным сувязям і заможным сябрам клюбнай рады. Ня маючы ўласнай футбольнай пляцоўкі, AEK большасьць сваіх першых матчаў ладзіў у розных месцах вакол Атэнаў. Першым прэзыдэнтам AEKа быў абраны Канстантынас Спанудыс[1], які працаваў журналістам і быў зьвязаны з грэцкім прэм’ер-міністрам Элефтэрыясам Бэнізэлясам. Ён жа запытаў урад вылучыць зямельны надзел клюбу, каб пабудаваць на ім спартовую пляцоўку.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аўстрыі Бр Цыцан Станкавіч 1992
2 Сьцяг Камэруну Аб Арольд Мукудзі 1997
4 Сьцяг Польшчы ПА Даміян Шыманскі 1995
5 Сьцяг Марока Нап Нардын Амрабат 1987
6 Сьцяг Даніі ПА Енс Ёнсан 1993
7 Сьцяг Трынідада і Табага Нап Леві Гарсія 1997
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Міят Гачынавіч 1995
9 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Том ван Вээрт 1990
10 Сьцяг Швайцарыі Нап Стывэн Цубэр 1991
11 Сьцяг Аргентыны Нап Сэрхіё Араўха (капітан) 1992
12 Сьцяг Грэцыі Аб Лязарас Рота 1997
13 Сьцяг Мэксыкі ПА Арбэлін Пінэда 1996
14 Сьцяг Аргентыны Нап Эсэк’ель Понсэ 1997
17 Сьцяг Грэцыі Аб Стаўрас Піліяс 2000
18 Сьцяг Пэру Аб Аляксандар Каленс (ар. Жырона) 1992
19 Сьцяг Швэцыі ПА Нікляс Эліясан 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Грэцыі ПА Пэтрас Манталяс 1991
21 Сьцяг Харватыі Аб Домагай Віда 1989
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Паолё Фэрнандэс 1998
23 Сьцяг Харватыі ПА Робэрт Любічыч 1999
24 Сьцяг Грэцыі Аб Герасімас Мітаглю 1999
25 Сьцяг Грэцыі ПА Канстантынас Галянопуляс 1997
28 Сьцяг Ірану Аб Эгсан Гаджсафі 1990
29 Сьцяг Францыі Аб Джыбрыль Сыдыбэ 1992
30 Сьцяг Грэцыі Бр Ёргас Атанасіядыс 1993
37 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Вэдад Радонья 2001
39 Сьцяг Грэцыі Бр Панаётыс Гініс 1999
55 Сьцяг Грэцыі Аб Канстантынас Хрысопуляс 2003
70 Сьцяг Мэксыкі ПА Радольфа Пісара 1994
90 Сьцяг Анголы Нап Зыні 2002
99 Сьцяг Грэцыі Бр Ёргас Тэохарыс 2002
Сьцяг Грэцыі Нап Тэадосіс Макерас 2000

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]