Агепста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агепста
Найвышэйшы пункт
Вышыня 3256 м н. у. м.
Адносная вышыня 1160 м[1] н. у. м.
Ізаляцыя 35,37 km[1] н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Аўтаномная Рэспубліка Абхазія[d] і Краснадарскі край
Кантынэнт Эўразія
Краіна Грузія
Горная сыстэма Гаграўскі хрыбет
Агепста на мапе Грузіі
Агепста
Агепста
Агепста

Агепста — горная вяршыня на мяжы Расеі і Грузіі (Абхазія), найвышэйшы пункт Гаграўскага хрыбта. Вышыня 3256 м (па іншых зьвестках — 3261 м). Добра бачная з назіральнай вежы гары Вялікі Ахун зблізку Сочы. Складзеная вапнякамі. Схілы пакрытыя лесам, вяршыня скалістая. На паўночных схілах маецца некалькі ледавікоў, якія жыўляюць раку Ціхую, левы прыток Мзымты.

Згодна з абхаскай легендай, Агепста ёсьць старэйшы з трох братоў пастушкі Рыцы, якія скамянелі ад гора пасьля таго, як іхная сястра выбрала сьмерць у возеры, чым ганьбу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б https://www.peakbagger.com/peak.aspx?pid=99773