Аджыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аджыка
Нацыянальная стравагрузінская кухня[d] і Абхазская кухня[d]
Паходжаньне
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікіхмэлі-сунэлі[d], A. sativum і воцат

Аджы́ка (лацінка: adžyka) — абхаская й грузінская нацыянальная прыправа.

Вырабляюць з чырвонага перцу, часнаку, солі, каляндры, кропу, пажытніку блакітнага, воцату. Прадаецца ў выглядзе пасты (можна зрабіць і ў хатніх умовах). Ужываюць паводле смаку пры варцы баршчоў, капусты, запяканьні, тушэньні і смажаньні мяса, рыбы, гародніны. Як сталовая прыправа ўжываецца таксама з таматным сокам.

З сумесі аджыкі (1 частка) і кансэрваваных брусьніц (3 часткі) у савецкай кухні гатавалі вострую прыправу да страваў зь мяса, рыбы і гародніны.

Аджыкай у краінах былога СССР часьцяком называюць вострыя хатнія кансэрвы зь перцу, таматаў, часнаку, яблыкаў і іншага.