Айсбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айсбэрг

Айсбэрг, Лёдагор (па-нямецку: Eisberg, «ледзяная гара») — кавалак лёду вялікага аб’ёму, які вольна плавае ў акіяне ці моры. Лёдагоры маюць плошчу больш за некалькі сотняў квадратных мэтраў і таўшчыню ў дзясяткі мэтраў.

Звычайна айсбэргі адколваюцца ад шэльфавых ледавікоў.