Алесь Бяляцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі ў Варшаве, 14.01.2011
Дата нараджэньня 25 верасьня 1962(1962-09-25)[1] (61 год)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, праваабаронец, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, дысыдэнт, палітычны вязень, настаўнік, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[2], літаратурная крытыка[2], гісторыя літаратуры[d][2] і абарона правоў чалавека[d][2]
Месца працы
Бацька Віктар Усьцінавіч Бяляцкі (1928—2011)
Маці Ніна Аляксандраўна
Жонка Натальля Пінчук
Дзеці Сын Адам Бяляцкі
Узнагароды

Але́сь Ві́ктаравіч Бяля́цкі (нар. 25 верасьня 1962) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мястэчку Вяртсіля, Сартавальскі раён Карэліі (РСФСР) у беларускай сям’і. Хутка сям’я вярнулася ў Беларусь, на сталае жыхарства ў горад Шацілавічы Гомельскай вобласьці. Скончыў сярэднюю школу № 5 г. Шацілавічы, Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытуту літаратуры АН Беларусі[3].

У 1986 г. А. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым — старшынём гэтай арганізацыі[3]. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету. З 1989 па 1998 працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча. З 1996 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH)[4], у 2013 годзе пераабраны на трэці тэрмін.

4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка 2011 быў прысуджаны да 4,5 гадоў ў выпраўленчай калёніі ўзмоцненага рэжыму[5] з канфіскацыяй маёмасьці[6] за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным.

Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014[7].

У рамках пагрому грамадзкіх арганізацыяў(be) Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 году[8]. 15 ліпеня арыштаваны па крымінальнае справе актывіст сумеснаю заяваю дзевяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем[8][9].

3 сакавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Менску судзьдзя Марына Запасьнік выракла Алеся Бяляцкага да 10 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму на запыт пракурора Аляксандра Караля. Яго абвінавацілі ў «кантрабандзе наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай» зь Летувы згодна з часткай 4 артыкула 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі, а таксама ў «фінансаваньні пратэстаў» у 2020 годзе згодна з часткай 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу. У прыватнасьці ў віну паставілі аплату працы адвакатаў, рахункаў за харчаваньне ў ізалятарах і штрафаў «з траўня 2020 году па 14 ліпеня 2021 году». Абвінавачаньне цьвердзіла, што «з 4 красавіка 2016 году да 14 ліпеня 2021 году» пры перамяшчэньні празь беларуска-летувіскую мяжу не задэкляравалі «201 тыс. эўраў і 54 тыс. даляраў ЗША». Алесь Бяляцкі не прызнаў віны, як і трое іншых абвінавачаных[10]. Разам з Алесем Бяляцкім выракі атрымалі:

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе А. Бяляцкі быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра[12].

У 2012 годзе быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міра, але прэмія была прысуджаная Эўразьвязу.

2 лютага 2013 году ізноў быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра, нарвэскім парлямэнтаром Янам Санэрам[13].

Ганаровы грамадзянін гораду Генуя (правінцыя Лігурыя, Італія), ганаровы грамадзянін Парыжу з 2012 году[14].

Восеньню 2020 году «Вясна» ды Алесь Бяляцкі сталі лаўрэатамі прэміі «За правільны лад жыцьця»(uk)[15].

У 2022 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру[16].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Літаратура і нацыя». — Мн., 1991.
  • «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера». — Мн., 2006.
  • «Асьвечаныя беларушчынай». — Мн., 2013. Кніга была занесена ў сьпіс рэчаў, якім забаронены ўвоз у Беларусь.
  • «Іртутнае срэбра жыцьця». — Мн., 2014. Кніга прысьвечана падзеям 2010—2011 гадоў у Беларусі, і адлюстроўвае два гады жыцьця аўтара. Напісана падчас зьняволеньня, складаецца зь лістоў з успамінамі і развагамі.
  • «Халоднае крыло радзімы». — Вільня, 2014.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #134194349 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ а б http://www.svaboda.org/content/article/1987336.html
  4. ^ http://www.svaboda.org/content/article/1979020.html
  5. ^ FIDH: Алесь Беляцкий наконец на свободе! (рас.) Free Ales. FIDH (22 чэрвеня 2014). Праверана 23 чэрвеня 2014 г.
  6. ^ Алес Беляцкий на свободе! (рас.) Free Ales. FIDH (21 чэрвеня 2014). Праверана 23 чэрвеня 2014 г.
  7. ^ Палітвязень Алесь Бяляцкі раптоўна вызвалены Грамадзтва. Наша Ніва (22 чэрвеня 2014). Праверана 23 чэрвеня 2014 г.
  8. ^ а б Беларусь: Руководителей Правозащитного центра "Весна" держат в СИЗО. Потребуйте от властей освободить их! (рас.). Міжнародная амністыя (2021-07-22). Праверана 2021-07-28 г.
  9. ^ Затрыманых праваабаронцаў і актывістаў прызналі палівязнямі. Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-15). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-07-15 г.
  10. ^ Нобэлеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму прызначылі 10 гадоў зьняволеньня // Партал «Новы час», 3 сакавіка 2023 г. Праверана 4 сакавіка 2023 г.
  11. ^ БелТА. Абвінавачаныя па справе «Вясны» прысуджаныя да пазбаўленьня волі на тэрміны ад 7 да 10 гадоў // Газэта «Зьвязда», 3 сакавіка 2023 г. Праверана 4 сакавіка 2023 г.
  12. ^ http://afn.by/news/i/74799
  13. ^ Беляцкого вновь выдвинули на Нобелевскую премию мира
  14. ^ http://spring96.org/be/news/58412 Алесь Бяляцкі — ганаровы грамадзянін Парыжу
  15. ^ 2020 Announcement – Press Release rightlivelihoodaward.org. The Right Livelihood Foundation (2020-10-01). Праверана 2020-10-01 г.
  16. ^ Алесь Беляцкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]