Аляхандра Вальвэрдэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Алехандро Вальвэрдэ»)
Аляхандра Вальвэрдэ
Alejandro Valverde Belmonte
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляхандра Вальвэрдэ Бэльмонтэ
Дата нараджэньня 25 красавіка 1980
Месца нараджэньня Мурсія, Гішпанія
Краіна Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
Рост 177 см[1]
Вага 61 кг
Спартовая інфармацыя
Клюб Team Movistar
Спэцыялізацыя унівэрсал,
шматдзёньнік
Прафэсійныя клюбы
20022004
2005
20062010
2011
Comunitat Valenciana-Kelme
Illes Balears-Banesto
Caisse d'Epargne
Team Movistar

Аляхандра Вальвэрдэ Бэльмонтэ (па-гішпанску: Alejandro Valverde Belmonte; 25 красавіка 1980, Мурсія, Гішпанія) — гішпанскі шашэйны раварыст, які выступае за клюб «Team Movistar». З 1 студзеня 2010 году 2 гады знаходзіўся ў дыскваліфікацыі з-за допінгу[2]. Пераможца гонкі Льеж—Бастонь—Льеж, двухразовы чэмпіён UCI ProTour.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальвэрдэ нарадзіўся ў сям’і раварыста-аматара. Ягоны бацька набыў Аляхандра ровар, калі яму было толькі 6 гадоў. Брат Аляхандра Хуан Франсыска таксама быў аматарам. Першы ўдзел Аляхандра ў гонцы адбыўся ў Жуміліі, каля Мурсіі, дзе ён аказаўся другім. На наступным тыдні Вальвэрдэ атрымаў сваю першую перамогу. Да таго часу, калі яму споўнілася 13 гадоў, Аляхандра атрымаў больш за паўсотню перамог. За гэта ён атрымаў мянушку «Непераможаны».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляхандра Вальвэрдэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў