Аляксандар Дзюма (сын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандр Дзюма (сын)

Аляксандар Дзюма (франц. Alexandre Dumas fils, 27 ліпеня 1824- 27 лістапада 1895) — сын Аляксандра Дзюма старэйшага, знакаміты францускі драматург, чалец Францускай акадэміі (з 1874).

Ранняя творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго маці, Катрына Лябэ, была простая парыская працаўніца, ад якой Дзюма атрымаў у спадчыну любоў да акуратнага і спакойнага ладу жыцьця, гэта рэзка адрозьнівае яго ад чыста багемнай натуры бацькі. Разарваўшы сувязь з рахманай, непатрабавальнай грызеткай, Дзюма-бацька ўзаконіў свайго сына і даў яму добрае выхаваньне. З 18-ці гадоў ён пачаў пісаць вершы ў пэрыядычных выданьнях; ў 1847 г. зьявіўся яго першы вершаваны зборнік, «Péchés de jeunesse» («Грахі юнацтва»); за ім рушыў усьлед шэраг дробных аповесьцяў і апавяданьняў, на якіх адчуваўся ўплыў бацькі («Aventures de quatre femmes et d’un perroquet» («Прыгоды чатырох жанчынаў і папугая»), «Le Docteur Servans» («Доктар Сжрван»), «Cesarine», «Le Roman d’une femme», «Trois hommes forts» etc.), a потым і больш арыгінальныя раманы і аповесьці: «Diane de Lys», «Un paquet de lettres», «La dame aux perles», «Un cas de rupture» і інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Дзюма (сын)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў