Аляксандар Ляказэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ляказэт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 траўня 1991(1991-05-28)[1][2] (32 гады)
Рост 175 см
Вага 73 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Алімпік Ліён
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2017
2017—2022
2022—
Алімпік Ліён
Арсэнал
Алімпік Ліён
203 (100)
158 (54)
55 (39)
Зборныя
2013— Францыя 16 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
14 лістапада 2017.

Алякса́ндар Ляказэ́т (па-француску: Alexandre Lacazette; нарадзіўся 28 траўня 1991 году, Ліён, Францыя) — францускі футбаліст, нападнік ліёнскага «Алімпіку» і нацыянальнай зборнай Францыі. Можа згуляць на пазыцыі адцягнутага нападніка ці атакуючага паўабронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Ляказэт знаходзіўся ў сыстэме юнацкіх камандаў «Ліёну» з 12-гадовага ўзросту. За асноўны склад дэбютаваў 5 траўня 2010 году ў матчы супраць «Асэру»[3]. 30 кастрычніка 2010 году забіў свой першы гол за «Алімпік» у матчы 11-га туру чэмпіянату супраць «Сашо». У Лізе чэмпіёнаў Ляказэт дэбютаваў 2 лістапада 2010 году ў выязным матчы супраць «Бэнфікі», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне пры ліку 4:0 на карысьць гаспадароў, форвард запісаў на свой рахунак дзьве галявыя перадачы.

Пасьпяховая гульня Аляксандра прыцягнула ўвагу функцыянэраў італьянскага клюбу «Рома»[4]. Прагрэсуючы, Ляказэт стаўся найлепшым бамбардзірам францускай Лігі 1 і здабыў тытул гульца году ў сэзоне 2014—2015 гадоў. У 2017 годзе быў набыты ангельскім клюбам «Арсэнал» за сплату ў 53 млн эўра[5]. У Ангельшчыне здабыў кубак краіны і дайшоў да фіналу Лігі Эўропы 2019 году. У 2022 годзе нападнік павярнуўся ў родны Ліён, склаўшы трохгадовую ўгоду з клюбам. Пасьля 5 сэзонаў адсутнасьці забіў свой першы гол у дэбютным матчы сэзону 2022—2023 гадоў супраць «Аячча» з пэнальці і дапамог здабыць перамогу зь лікам 2:1[6].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляказэт прыцягваўся да гульняў усіх юнацкіх і моладзевых зборных краіны. 23 траўня 2013 году Ляказэт атрымаў сваё першае запрашэньне ў нацыянальную зборную Францыі прад траўму Жэрэмі Мэнэза[7]. 5 чэрвеня ён дэбютаваў у складзе дружыны краю, калі зьявіўся на пляцоўцы на 58-й хвіліне матчы замест Аліўе Жыру ў матчы супраць зборнай Уругваю[8]. Гэты матч у Мантэвідэо скончыўся паразай французаў зь лікам 1:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Алімпік»:

«Арсэнал»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]