Аляксандар Макась

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Макась
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1991(1991-10-08)[1][2] (32 гады)
Рост 180 см
Вага 78 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2011 Партызан Менск 54 (19)
2012—2015 Менск 74 (19)
2013 Менск-2 10 (2)
2016 Атыраў 24 (1)
2017 Тарпэда-БелАЗ 21 (4)
2018 Дынама Менск 14 (2)
2019—2020 Іслач 46 (19)
2021 Судува 26 (5)
2022 Гомель 28 (8)
2023 Дынама Берасьце 6 (0)
2023—4 Іслач 13 (6)
Зборныя
2010—2011 Беларусь (да 21) 13 (1)
2015 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2024.

Алякса́ндар Мака́сь (нарадзіўся 8 кастрычніка 1991 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Іслач». У 2015 годзе згуляў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец спартовай школы менскага МТЗ-РІПА, які пазьней перайменаваны ў «Партызан». З 2009 году выступаў у асноўнай камандзе, дзе застаўся і пасьля вылету «Партызана» з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2010 году. У сэзоне 2011 году дапамог менчукам вярнуцца ў эліту, забіўшы 19 мячоў. У студзені 2012 году перайшоў у «Менск», але ня здолеў замацавацца ў першым складзе. У ліпені 2012 году атрымаў траўму і выбыў на рэшту сэзону. У лютым 2013 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але ў выніку вярнуўся ў Менск. Сэзон 2013 году пачаў у складзе фарм-клюбу «Менск-2», у ліпені быў пераведзены ў асноўную каманду, але зноўку ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт зь «Менскам». У сэзоне 2014 году, пасьля зыходу з клюбу Рамана Васілюка і Леаніда Ковеля, пачаў нарэшце быць асноўным нападнікам сталічнага клюбу. Пасьпяхова адзначыўся ў гэтай ролі, зарабіўшы за сэзон 14 мячоў і стаўшы такім чынам другім бамбардзірам чэмпіянату пасьля Мікалая Януша. У сьнежні 2015 году скасаваў кантракт зь «Менскам»[4].

У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у казаскі «Іртыш»[5]. У двух таварыскіх матчах за «Іртыш» адзначыўся двума галамі, але ў выніку не дамовіўся аб умовах кантракту і накіраваўся ў стан іншага клюбу з Казахстану — «Атыраў»[6], зь якім неўзабаве склаў працоўную ўгоду[7]. У сэзоне 2016 году забіў толькі адзін гол у 24 матчах за «Атыраў». У студзені 2017 году прыбыў на прагляд у «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[8]. Пачынаў сэзон у якасьці аднаго з асноўных нападнікаў жодзінцаў, адзначаўся галамі ў першых чатырох турах чэмпіянату, аднак пазьней пачаў часьцей толькі выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[9].

З студзеня 2018 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім «Дынама», зь якім у лютым падпісаў кантракт[10]. Спачатку нярэдка зьяўляўся ў стартавым складзе каманды, аднак пазьней у сувязі з траўмамі часьцей выходзіў на замену. У сьнежні 2018 году пакінуў «Дынама» па заканчэньні дамовы[11] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[12], дзе замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных нападнікаў. З траўня па ліпень 2019 году не гуляў праз траўмы, пасьля вярняў месца ў пачатковым складзе. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў другім бамбардзірам каманды ў сэзоне. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[13]. У 2020 годзе заставаўся асноўным нападнікам каманды.

У лютым 2021 году далучыўся да летувіскай «Судувы»[14], дзе пачаў пераважна выходзіць на замену. Разам з камандай здабыў срэбраныя мэдалі чэмпіянату Летувы. У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь, склаўшы кантракт з «Гомлем»[15], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У сэзоне 2022 году адзначыўся 8 галамі ў чэмпіянаце і 2 галамі ў Кубку Беларусі. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў гомельскі клюб[16].

У студзені 2023 году быў аб’яўлены гульцом берасьцейскага «Дынама»[17]. У ліпені 2023 году пакінуў клюб паводле пагадненьня бакоў[18] і далучыўся да «Іслачы»[19]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[20].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе моладзевай зборнай Беларусі правёў 13 гульняў. 30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Габону.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 24 5
Тарпэда-БелАЗ 2017 Найвышэйшая ліга 21 4
Дынама Менск 2018 Найвышэйшая ліга 14 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Aleksandr Makas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Alyaksandr Makas // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/aleksandr-makas/
  4. ^ Александр Макась покинул "Минск" (рас.)
  5. ^ Макась проходит просмотр в «Иртыше» (рас.)
  6. ^ Александр Макась покинул расположение "Иртыша" и присоединился к "Атырау" (рас.)
  7. ^ Александр Макась подписал контракт с "Атырау" (рас.)
  8. ^ Александр Макась стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  9. ^ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  10. ^ Макась стал игроком минского "Динамо" (рас.)
  11. ^ Макась покинул минское "Динамо" (рас.)
  12. ^ Александр Макась пополнил ряды "Ислочи" (рас.)
  13. ^ Макась продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
  14. ^ Александр Макась стал игроком литовской "Судувы" (рас.)
  15. ^ Ануфриев и Макась перешли в "Гомель". Литвяков на очереди? (рас.)
  16. ^ Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (рас.) Афіцыйны сайт «Гомеля»
  17. ^ Александр Макась подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.)
  18. ^ Макась пополнил список игроков, покинувших брестское "Динамо" (рас.)
  19. ^ Пятый бомбардир в истории "Ислочи" вернулся в пристоличный клуб (рас.)
  20. ^ "Ислочь" объявила о продлении контрактов с тремя футболистами (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]