Аляксандар Флемінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксандр Флемінг (па-ангельску: Sir Alexander Fleming, 6 жніўня 1881, Дарвэл — 11 сакавіка 1955, Лёндан) — брытанскі бактэрыёляг. Адкрыў лізацым (антыбактэрыйны фэрмэнт, які выпрацоўваецца чалавечым арганізмам) і ўпершыню вылучыў пэніцылін з цьвільных грыбоў «Penicillium notatum» — гістарычна першы антыбіётык. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі і мэдыцыне.