Амэрыканская гісторыя Ікс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амэрыканская гісторыя Ікс
American History X
Выява лягатыпу
Жанр фільм-драма
Рэжысэр Тоні Кэй
Сцэнарыст Дэвід Макена
Прадусар Джон Марысі
У ролях Эдўард Нортан
Эдўард Фёрланг
Бэвэрлі Д’Анджэла
Эвэры Брукс
Стэйсі Кіч
Кампазытар Эн Дадлі
Апэратар
Мантаж Джэралд Б. Грынбэрг[d]
Вытворчасьць New Line Cinema
Распаўсюд New Line Cinema і Netflix
Дата выхаду 1998
Працягласьць 119 хв.
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт 20 млн $
Прыбытак 23,87 млн $[1]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Амэрыканская гісторыя Ікс» (па-ангельску: American History X) — амэрыканская кінадрама 1998 году пра нэанацыстаў 1990-х гадоў. Гэта дэбютная карціна Тоні Кэя, як кінарэжысэра і Дэйвіда Маккены як сцэнарыста. Сярод вартасьцяў фільму крытыкі адзначалі таленавітую акторскую гульню выканаўцы галоўнай ролі Эдўарда Нортана, за якую ён быў намінаваны на некалькі кінапрэміяў, у тым ліку на «Оскар». Да недахопаў «Амэрыканскай гісторыі Ікс» былі прылічаныя некаторыя залішне жорсткія сцэны гвалту. Тым ня менш, большасьць крытыкаў палічылі, што гэтыя сцэны адно надаюць карціне вялікую праўдападобнасьць. Карціна займае 311-е месца ў сьпісе «500 найвялікшых фільмаў усіх часоў» паводле вэрсіі часопісу Empire і ўваходзіць у сьпіс 250 лепшых фільмаў паводле вэрсіі IMDb.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]