Анджэй Бурса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анджэй Бурса
па-польску: Andrzej Bursa
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 сакавіка 1932
Кракаў
Памёр 15 лістапада 1957
Кракаў
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Жанр верш
Мова польская мова[1]

Анджэй Бурса (па-польску: Andrzej Bursa; нар. 21 сакавіка 1932 году ў Кракаве — пам. 15 лістапада 1957 году ў Кракаве) — польскі паэт, уключаны ў сьпіс «праклятых паэтаў»[2].

3 гады працаваў у рэдакцыі журнала «Dziennik Polski»[3]. Дэбютаваў у 1954 годзе. Напісаў усяго 37 вершаў, паэму, раман, драму ды апавяданьне. За часам жыцьця ня быў апублікаваны ні адзін том яго твораў[3]. У творчасьці Бурсы — шуканьне праўды пра чалавека, супраціў да палітычнай рэчаіснасьці, абсэсія сьмерці, правакацыі[4], абарона вартасьцяў, якае знаходзяцца ў небясьпецы[2].

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову вершы пераклалі Ян Чыквін, Серж Мінскевіч[5], Сяргей Прылуцкі[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б Bursa Andrzej // Encyklopedia WIEM, portalwiedzy.onet.pl  (пол.)
  3. ^ а б Nasz patron // Młodzieżowy Dom Kultury im. Andrzeja Bursy (пол.)
  4. ^ Bursa Andrzej // encyklopedia.pwn.pl (пол.)
  5. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  6. ^ Дно пекла