Андрыс Бэрзіньш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрыс Бэрзіньш
8-ы прэзыдэнт Латвіі
8 ліпеня 2011 — 8 ліпеня 2015
Папярэднік: Валдзіс Затлэрс
Наступнік: Раймандс Вэёніс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 сьнежня 1944 (79 гадоў)
Нітаўрэ, Нітаўрская воласьць, Рыскі павет, Латвійская ССР, СССР
Партыя: КПСС
Саюз зялёных і хрысьціянаў
Сужэнец: Дацэ Сэйсума[d]
Адукацыя: Рыскі тэхнічны інстытут
Латыскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды:
ордэн Перамогі імя сьвятога Юр’я Ордэн Крыжа зямлі Марыі Ордэн сьвятога Оляфа кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятога Уляфа Ордэн Трох Зорак ордэн Віестура Крыж Прызнаньня Вялікі крыж ордэна Трох зорак ордэн князя Яраслава Мудрага IV ступені ордэн Караля Таміслава Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Белай ружы Фінляндыі ордэн Белага арла Ордэн За выбітныя заслугі
Імянная агнястрэльная зброя

Андрыс Бэрзіньш (па-латыску: Andris Berzins; нарадзіўся 10 сьнежня 1944 году, Нітаўрэ) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзыдэнт Латвіі (2011—2015). Прадпрымальнік. Мільянэр.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1958 годзе — скончыў Нітаўрскую сярэднюю школу. У 1971 годзе — скончыў Рыскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «радыёінжынэр». У 1988 годзе — скончыў Латвійскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «плянаваньне прамысловасьці».

Кар’ера ў савецкі пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1970 году — інжынэр, пасьля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў у КПСС[2].

З 1988 году — намесьнік Міністра побытавых паслугаў Латвійскае ССР. Узначальваў Раду народных дэпутатаў і выканаўчы камітэт Вальміерскага раёну. У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўную раду Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 траўня 1990 году галасаваў за аднаўленьне незалежнасьці.

Кар’ера ў незалежнай Латвіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі. У 1993—2004 гадах — прэзыдэнт АТ Latvijas Unibanka. Са сьнежня 2006 году па красавік 2009 году — старшыня рады Latvenergo. У 2006—2010 гадах на грамадзкіх пачатках працаваў прэзыдэнтам Гандлёва-прамысловае палаты.

Працаваў дараднікам прэзыдэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka[3]

Пасьля сыходу на пэнсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюзу зялёных і сялянаў (СЗС)[4]. З 2 лістапада 2010 году — дэпутат Сойму Латвіі 10-га скліканьня і сябра фракцыі СЗС. З 4 лістапада 2010 году — чалец, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экаляґічнай і рэґіянальнай палітыцы Сойму. З 4 лістапада 2010 году — чалец Камісіі па запытах Сойму. З 17 сакавіка 2011 году па 25 траўня 2011 году — чалец Парлямэнцкай камісіі па расьсьледаваньні ў сувязі зь меркаванаю незаконнаю дзейнасьцю па паглынаньні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank.

Дзейнасьць падчас прэзыдэнцкай гонкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 чэрвеня 2011 году ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах і атрымаў у другім туры перамогу, набраўшы 53 дэпутацкія галасы супраць 43, пададзеных за Затлэрса[5]. Афіцыйна ўступіў на пасаду 8 ліпеня 2011 году[6][7].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрыс Бэрзіньшсховішча мультымэдыйных матэрыялаў