Андрэас Іваншыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэас Іваншыц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1983(1983-10-15)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 184 см
Вага 82 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2006
2006—2008
2006—2008
2008—2011
2009—2011
2011—2013
2013—2015
2015—2017
2017—2018
Рапід Вена
Рэд Бул
Панатынаікос (арэнда)
Панатынаікос
Майнц (арэнда)
Майнц
Левантэ
Сіетл Саўндэрз
Вікторыя Пльзень
147 (25)
13 (1)
26 (4)
45 (8)
27 (6)
77 (16)
49 (4)
40 (5)
13 (3)
Зборныя
2003—2014 Аўстрыя 69 (12)

Андрэас Іваншыц (па-нямецку: Andreas Ivanschitz, па-харвацку: Andreas Ivančić; нарадзіўся 15 кастрычніка 1983 году, Айзэнштат, Аўстрыя) — былы аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэас Іваншыц нарадзіўся ў сям’і градзішчанскіх харватаў, якія кампактна пражываюць у Бургенляндзе. Займацца футболам ён пачаў у мясцовай камандзе «Баўмгартэн», дзе правёў у агульнай складанасьці дзевяць гадоў.

Затым скаўты сталічнага клюбу «Рапіду» заўважылі ягоны талент і ў 1998 годзе Іваншыц заключыў свой першы прафэсійны кантракт з чэмпіёнамі Аўстрыі. Яму было 16 гадоў, калі ён упершыню выйшаў на поле ў футболцы «Рапіду» — у кубкавым матчы супраць «Рансгофэну» 26 кастрычніка 1999 году. У аўстрыйскай Бундэсьлізе Іваншыц дэбютаваў у 2000 годзе, у матчы супраць «Зальцбургу». У наступныя гады ў 177 матчах за венскі клюб ён забіў 27 мячоў, стаўшы ўладальнікам чэмпіёнскага тытулу ў сэзоне 2004—2005 гадоў. У 2003 годзе Андрэас быў прызнаны найлепшым футбалістам году ў Аўстрыі. У студзені 2006 году футбаліст перайшоў у «Рэд Бул» з Зальцбургу, але прабыў там усяго палову сэзону, бо ўжо ў жніўні ён адправіўся на правах арэнды ў адзін зь вядучых грэцкіх клюбаў — атэнскі «Панатынаікос».

Па заканчэньні тэрміну арэнды, 20 чэрвеня 2008 году Іваншыц пагадзіўся падпісаць з «Панатынаікосам» новае сталае пагадненьне. У жніўні 2009 году перайшоў у клюб нямецкай Бундэсьлігі «Майнц 05», спачатку на правах арэнды, а ў 2011 годзе права на Іваншыца былі выкупленыя «Майнцам» цалкам[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборнай Аўстрыі Андрэас дэбютаваў 26 сакавіка 2003 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі, ён быў выкліканы ў каманду тагачасным трэнэрам зборнай Гансам Кранклем. У адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Чэхіі, які адбыўся 11 кастрычніка 2003 году, Іваншыц ўпершыню надзеў капітанскую павязку зборнай і стаў такім чынам ва ўзросьце 19 гадоў і 361 дзень самым маладым капітанам у гісторыі аўстрыйскай нацыянальнай зборнай.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рапід»:

«Сіетл Саўндэрз»:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іваншыц паходзіць з музычнай сям’і, таму грае на розных музычных інструмэнтах у свой вольны час.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Andreas Ivanschitz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Andreas Ivanschitz // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в ANDREAS IVANSCHITZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ «Andreas Ivanschitz endgültig ein Mainzer». 1. FSV Mainz 05.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэас Іваншыцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў