Андрэй Мезін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Мезін
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 8 ліпеня 1974 (49 гадоў)
Месца нараджэньня Чалябінск, РСФСР, СССР
Выступаў за Хімік Наваполацак
Раанок Экспрэс
Флінт Джэнэралз
Форт-Ўэйн Комэтс
Лас-Вэгас Тандэр
Рочэстэр Амэрыканз
Дэтройт Вайпэрз
Нюрнбэрг Айз Тайгерз
Бэрлін Кэпіталз
Ак Барс
Чэске-Будэёвіцэ
СКА
Салават Юлаеў
Мэталюрг Магнітагорск
Дынама Менск
Трактар Чалябінск
Авангард Омск
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 1993—2014

Андрэй Мезін (нарадзіўся 8 ліпеня 1974 году, Чалябінск, РСФСР) — беларускі хакеіст расейскага паходжаньня. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Нагана і Солт-Лэйк-Сіці, чэмпіянатаў сьвету 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізыён 1), 2003, 2004 (дывізіён 1), 2005, 2006, 2007 і 2009 гадоў у складзе зборнай Беларусі.

Найлепшы брамнік Лігі Антарыё (1995) і Каляніяльнай лігі (1996). Чэмпіён CoHL (1996) і IHL (1997). Срэбны прызэр чэмпіянату Нямеччыны (1999). Найлепшы хакеіст Беларусі (1998, 1999, 2005, 2006).

На алімпійскім турніры 2002 году нягледзячы на перамогу ў гульні на групавым этапе Беларусь выбіла зборную Швэцыі ў чвэрцьфінале. Мезін у той дзень правёў свой зорны матч, прапусьціўшы толькі тройчы з 50 стрэлаў скандынаўскім хакеістаў. У выніку Беларусь скончыла гульню перамогай зь лікам 4:3, калі швэдзкі брамнік Томі Салё фактычна паспрыяў узяцьцю ўласнай брамы. Беларусь у выніку фінішавала на чацьвертым месцы, якая і на сёньня зьяўляецца рэкорднай для каманды.

Паводле вынікаў чэмпіянату сьвету 2006 году ў Рызе Андрэй Мезін увайшоў у склад сымбалічнай зборнай. Ягонымі партнэрамі па сымбалічнай шасьцёрцы сталі абаронцы Пэтэры Нумэлін (Фінляндыя) і Нікляс Кронваль (Швэцыя), а таксама нападнікі Сыдні Кросьбі (Канада), Давід Выбарны (Чэхія) і Аляксандар Авечкін (Расея). На 1 кастрычніка 2008 году, Мезін і «Мэталюрг» Магнітагорск сустрэліся зь «Нью-Ёрк Рэйнджэрз» у першым Кубку Вікторыі. Мезін зрабіў 40 сэйваў з 44 стрэлаў, але клюб пацяпеў паразу зь лікам 4:3[1].

Паводле вынікаў чэмпіянату сьвету 2009 году ў Бэрне і Клётэне Андрэй Мезін прызнаны дырэктаратам чэмпіянату найлепшым галкіпэрам турніру. Таксама, паводле вэрсіі журналістаў, якія асьвятлялі турнір, беларускі брамнік увайшоў у склад сымбалічнай зборнай. На гэты раз ягонымі партнэрамі па сымбалічнай шасьцёрцы сталі абаронцы канадзец Шы Ўэбэр і швэд Кені Юнсан, форварды — канадцы Мартэн Сэн-Люі і Стыў Стэмкас, а таксама расеец Ільля Кавальчук.

За зборную Беларусі правёў 100 матчаў, прапусьціў 240 шайбаў, набраў 1 (0+1) бамбардзірскі бал, атрымаў 20 хвілін штрафу (па стане на 10 траўня 2009 году).

У пачатку 2015 году завяршыў прафэсійную кар’еру[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй Мезінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў