Андэрс Бэрынг Брэйвік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андэрс Брэйвік
нарв. Anders Behring Breivik
Род дзейнасьці бізнэсмэн, тэрарыст
Дата нараджэньня 13 лютага 1979 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Осьлё, Нарвэгія
Месца вучобы
Занятак трэйдэр, прадавец, прадпрымальнік, mass murderer, тэрарыст, conspiracy theorist, фэрмэр
Навуковая сфэра тэрарызм[4]
Псэўданімы Andrew Berwick, Sigurd Jorsalfar і Sigurd the Crusader
Бацька Эйнс Брэйвік
Маці Вэнке Бэрынг
Сайт sites.google.com
Дадаткова вядомы як выканаўца нападаў у Нарвэгіі 2011 году

Андэрс Бэрынг Брэйвік (нар. 1979, Осьлё) — арганізатар і выканаўца выбуху ва ўрадавым квартале Осьлё і нападу на палітычны моладзевы летнік Нарвэскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 году. З 16 красавіка па 22 чэрвеня 2012 году ў акруговым судзе Осьлё прайшлі слуханьні, у ходзе якіх 17 красавіка Андэрс Брэйвік заявіў, што ўчыніў абодва напады ў сувязі з «крайняй неабходнасьцю». 24 жніўня 2012 г. Брэйвіка выраклі на 21 год пазбаўленьня волі ў турме, што было найбольшым тэрмінам зьняволеньня ў Нарвэгіі[5].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камэрцыйнай школе Осьлё і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансэрватыўным нацыяналістам[6][7]. У першай палове 2000-х быў ініцыятыўным чальцом Партыі прагрэса Нарвэгіі (FrP) і ейнага моладзевага крыла FpU, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненьне жорсткасьці сваіх поглядаў[8]. У сацыяльных мэдыя ён вызнаваў сабе паклоньнікам нарвэскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрляндзкага палітыка Герта Вільдэрса[9] і сацыяльна-лібэральнага філёзафа Джона Ст’юарта Міла[6][7]. У якасьці сваіх зацікаўленасьцяў ён пазначаў «бодзібілдынг, кансэрватыўную палітыку і масонства»[10]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Ст’юарта Міла: «Адзін чалавек зь верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы»[10], датаваны 17 ліпеня.

Паводле газэты VG раней ён ня меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэньня правілаў дарожнага руху[6]. Паводле той жа газэты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осьлё[6], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[11]. Выказваліся меркаваньні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцьця вялікай колькасьці штучных угнаеньняў і іншых хімічных рэактываў для стварэньня аміакавай салетры[6]. У траўні фірме Брэйвіка было прададзена шэсьць тон угнаеньняў[12].

Напады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 ліпеня 2011 г. а 15:25 падарваў начыненую выбухоўкай машыну ва ўрадавым квартале Осьлё. У выніку загінулі 8 чалавек. Праз 2 гадзіны, а 17:22, даехаў да моладзевага летніка на востраве Ўтоя і пераапрануты ў форму паліцыянта адкрыў страляніну па ўдзельніках мерапрыемства Працоўнай партыі Нарвэгіі, якая кіравала ўрадам краіны. Колькасьць забітых у выніку 2-га нападу склала 69 чалавек, зь іх двое загінулі пры ўцёках: 1 упаў з абрыва, другі ўтануў. інцыдэнта на востраве.

Быў арыштаваны адразу пасьля ўчыненага замаху на моладзевы лягер. У часе затрыманьня быў паранены[13]. Пры расьсьледаваньні паліцыя таксама спачатку меркавала, што ў яго быў саўдзельнік[6][14][15]. Пасьля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[16]. Намесьнік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсэн апісаў падазраванага як «хрысьціянскага фундамэнталіста»[17].

Кніга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За колькі гадзінаў да нападу 22 ліпеня 2011 г. Брэйвік выклаў у сеціва[18] сваю ангельскамоўную[19] нявыдадзеную кнігу «Дэклярацыя незалежнасьці Эўропы 2083 году» (анг. 2083 — A European Declaration of Independence)[20] на 1500 старонак, якую пісаў папярэднія 9 год[21] і 12-хвілінны відэаролік, што сьцісла перадаваў яе зьмест[22]. Сярод задачаў нападаў былі распаўсюд і працягненьне ўвагі да напісанага[23].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Breivik får tilbud om studieplass ved Universitetet i OsloAftenposten, 2015.
  2. ^ Bekrefter opplysningen om at ABB er student ved HiMolde — 2022.
  3. ^ Behring Breivik er student ved Høgskolen i Molde — 2022.
  4. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ Сяргей Кізіма. Суд над Брэйвікам: тэатар абсурду або выпрабаваньне дэмакратычных прынцыпаў // Зьвязда : газэта. — 27 красавіка 2012. — № 81 (27196). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett (нарв.). Vg.no. Праверана 22 July 2011 г.
  7. ^ а б Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011 г.
  8. ^ Eivind Fondenes, Kathleen Buer (23 July 2011) Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet (нарв.). TV2 nyhetene. Праверана 23 July 2011 г.
  9. ^ Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq HLN.BE news Праверана 23 July 2011 г.
  10. ^ а б Сямён Печанко, Сяргей Гезгала. Нарвэгія: фанатык забіў 76 чалавек // Газэта «Наша ніва», 22 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  11. ^ Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret (нарв.) Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (2009-05-18). Праверана 22 July 2011 г.
  12. ^ Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier. Reuters (23 July 2011). Праверана 23 July 2011 г.
  13. ^ Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя (рас.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  14. ^ Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene (нарв.). Tv2.no. Праверана 22 July 2011 г.
  15. ^ Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more.. Daily Mail (22 July 2011). Праверана 22 July 2011 г.
  16. ^ J. David Goodman (23 July 2011) At Least 80 Are Dead in Norway Shooting The New York Times Праверана 23 July 2011 г.
  17. ^ Norway police say 84 killed in Utoeya shooting Reuters Праверана 23 July 2011 г.
  18. ^ Ала Мачалава. Мэа не апраўдае сродкаў // Зьвязда : газэта. — 26 ліпеня 2011. — № 139 (27003). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  19. ^ Андрэй Елісееў. Нарвэскі тэрарыст хацеў зрабіць у цэнтры ЭЗ «новы Чарнобыль» // Эўрарадыё, 25 ліпеня 2011 г. Архіўная копія ад 25 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  20. ^ Лік ахвяраў тэрактаў у Нарвэгіі набліжаецца да сотні У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
  21. ^ Трагедыя ў Нарвэгіі ўскалыхнула ўвесь сьвет У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
  22. ^ Ананімы вырашылі перавесьці маніфэст нарвэскага тэрарыста на жарт У сьвеце. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
  23. ^ Алесь Чайчыц. Брэйвік толькі нашкодзіў каштоўнасцям, за якія нібыта выступае // Газэта «Наша ніва», 25 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]