Анры дэ ля Рашэжаклен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анры дэ ля Рашэжаклен
30 жніўня 1772(1772-08-30)[1][2]28 студзеня 1794(1794-01-28)[1][2] (21 год)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Анры дэ ля Рашэжаклен

Анры дэ ля Рашэжаклен (па-француску: Henri de la Rochejaquelein; 30 жніўня 1772, Шатыён, Францыя — 28 студзеня 1794, каля Ньюае, Францыя) — самы малады з генэралаў францускіх раялістаў, якія супрацьстаялі рэспубліканцам у Вандэйскім паўстаньні падчас Францускай рэвалюцыі, нарадзіўся ў замку каля Шатыёну.

Анры дэ ля Рашэжаклен удзельнічаў у абароне палацу Цюільры 10 жніўня 1792 году ў якасьці афіцэра гвардыі караля Людовіка XVI. У красавіку 1793 году разам з Марысам д’Эльбэ й Шарлем дэ Баншамам пачаў барацьбу супраць войскаў першай Францускай рэспублікі. 20 кастрычніка Анры дэ ля Рашэжаклен быў абраны галоўнакамандуючым «Каралеўскай і каталіцкай арміі», замяніўшы на гэтым пасадзе д’Эльбэ, які быў цяжка паранены ў Шале. Тым ня менш, ягоная адвага ня здолела кампенсаваць ягоны недахоп вопыту й стратэгічных навыкаў.

Спрабуючы праводзіць партызанскую вайну супраць рэспубліканцаў, ён быў забіты варожым жаўнерам каля рэспубліканскага гораду Ньюае. Ягоны брат Люі стаў кіраўніком вандэйскіх раялістаў у 1813 годзе й спрыяў каралеўскім справам у 100-дзённы пэрыяд. Ён загінуў у бою ў Понт-дэ-Матыс 4 чэрвеня 1815 году[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Henri De La Rochejaquelein // GeneaStar
  2. ^ а б в Henri du Vergier de La Rochejaquelein // Roglo — 1997.
  3. ^ Chambers’s encyclopaedia: a dictionary of universal knowledge for the people …

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]