Аншлюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гітлер паведамляе пра далучэньне Аўстрыі на Гэльдэнпляц у Вене, 15 сакавіка 1938

Аншлюс (ням. Аўдыё Anschluß , а́ншлюс — далучэньне, саюз) — ідэя аб’яднаньня Аўстрыі зь Нямеччынай і канкрэтна — анэксія Аўстрыі Нямеччынай 12—13 сакавіка 1938 году. Незалежнасць Аўстрыі была адноўленая ў красавіку 1945 году, пасьля яе заняцьця саюзнымі войскамі падчас Другой сусьветнай вайны, і ўзаконеная Дзяржаўнай дамовай 1955 году, якая забараняла аншлюс. У пераносным значэньні панятак «аншлюс», праз сваю сувязь з гісторыяй нацызму, ужываецца ў нэгатыўным сэнсе як сынонім панятку анэксія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]