Аповесьць пра Гэндзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аповесьць пра Гэндзі
па-японску: 源氏物語
Жанр: цукуры манагатары[d]
Аўтар: Мурасакі Сыкібу
Мова арыгіналу: раньняя японская мова[d]
Публікацыя: да 1021 году

Аповесьць пра Гэндзі (па-японску: 源氏物語, Гэндзі манагатары) — раман, адзін з найбуйнейшых твораў японскай клясычнай літаратуры, напісаны ў эпоху Хэян на пачатку XI стагодзьдзя. Аўтарам твора лічыцца Мурасакі Сыкібу, дама пры двары імпэратрыцы Сёсі.

Праца апісвае ўнікальны лад жыцьця высокіх саслоўяў пры імпэратарскім двары эпохі Хэян. Аповесьць апісвае жыцьцё Хікару Гэндзі, сына старажытнага японскага імпэратара, вядомага чытачам як імпэратара Кірыцуба, і ягонай наложніцы. З палітычных чыньнікаў імпэратар выдаляе Гэндзі зь лініі пераемнасьці й паніжае ягоны статус да прасталюдзінаў, даўшы яму прозвішча Мінамота. Пасьля гэтага Гэндзі пачаў кар’еру ў імпэрскім войску. Аповяд канцэнтруецца на рамантычным жыцьці Гэндзі й апісвае звычаі арыстакратычнага грамадзтва таго часу. Раман быў напісаны на архаічнай мове, што робяць яго непрыдатным для чытаньня для сярэднестатыстычнага японца без спэцыялізаванай падтрыхтоўкі[1]. Аповесьць была адаптаваная на сучасную японскую мову толькі на пачатку XX стагодзьдзя паэтам Акіка Ёсана. Першы пераклад на ангельскую быў зроблены ў 1882 годзе, але быў дрэннай якасьці й няпоўным.

Твор часам называюць першым раманам ў сьвеце, першым сучасным раманам, першым псыхалягічным раман альбо першым раманам, які па-ранейшаму лічыцца клясыкай. Нягледзячы на тое, што раман паўсюдна лічыцца шэдэўрам, ягоная дакладная клясыфікацыя й уплыў на заходнюю й усходнюю літаратуру зьяўляецца прадметам дыскусу.

Перакладзены на кітайскую, гішпанскую[2], францускую[3], італьянскую[4], хіндзі[5], чэскую[6], расейскую[7], швэдзкую[8], урду[9].

Стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аповесьць пра Гэндзі» была напісана часткамі-главамі, які публікаваліся як гісторыя для жанчынаў арыстакратыі. Раман мае шмат элемэнтаў, які ўласьці сучасным раманам, як то наяўнасьць цэнтральнага пэрсанажу, і вельмі вялікая колькасьць асноўных і другарадных пэрсанажаў, разьвітая характарыстыка ўсіх асноўных гульцоў, пасьлядоўнасьць падзеяў, якія адбываюцца на працягу вызначанага пэрыяду часу й пакрываюць жыцьцё цэнтральнага пэрсанажа й знаходзяцца па-за ягонымі межамі. Праца не выкарыстоўвае фабулу, замест гэтага, як і ў рэальным жыцьці, падзеі разьвіваюцца выпадкова. Адной з выдатных асаблівасьцяў раману й майстэрства Мурасакі, зьяўляецца ягоная ўнутраная ўзгодненасьць, нягледзячы на колькасьць дзеючых асобаў, якіх налічваецца чатырыста. Напрыклад, усе пэрсанажы паступова старэюць і ўсе сем’і й фэадальныя адносіны застаюцца такімі жа ўва ўсіх частках раману.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Birmingham Museum of Art (2010). «Birmingham Museum of Art : guide to the collection». Birmingham Museum of Art. — С. 49. — ISBN 978-1-904832-77-5.
  2. ^ Shikibu Murasaki Romance de Genji / Traducción Fernando Gutiérrez. — Barcelona: Juventud, 1944.
  3. ^ Mourasaki Shikibou Le Roman de Genji / traduit par Kikou Yamata. — Plon, 1928.
  4. ^ Storia di Genji, il principe splendente / traduzione di e cura di Adriana Motti, traduzione dalla versione inglese di Arthur Waley, Collana i millenni. — Torino: Einaudi, 1957. — P. 1030.
  5. ^ Geñjīkī kahānī : Jāpānī sāhityakā utkr̥ṣṭama upanyāsa. 1957.
  6. ^ Murasaki Šikibu Příběh prince Gendžiho / [v překladu Karla Fialy]. — Praha: Paseka, 2002. — Т. 1.
  7. ^ Мурасаки С. Повесть о Гэндзи : (Гэндзи-моногатари) : В 4 кн. / [Пер. с яп. Т. Соколовой-Делюсиной Худож. Л.С. Эрман, Э.Л. Эрман]. — М.: Наука, 1991-1993.
  8. ^ Berättelsen om Genji: de tidiga åren / översättning från engelska "The tale of Genji" av Kristina Hasselgren. — Natur och kultur Levande litteratur, 1986.
  9. ^ The tale of Genji. 2020.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]