Аптэкарская вага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аптэкарская вага (таксама мэдыцынская вага, нюрнбэрская вага) — сыстэма мер масы, якая ўжывалася пры ўзважваньні лекаў.

Асноўнай адзінкай быў аптэкарскі фунт (па-лацінску: libra, скарочана lb), які падзяляўся на 12 унцыяў. 1 унцыя (па-лацінску: uncia) утрымоўвала 8 драхмаў, 1 драхма (па-лацінску: drachma) — 3 скрупулы, 1 скрупул (па-лацінску: scrupulum) — 20 гранаў (па-лацінску: granum).

Расейскі аптэкарскі фунт = 358,323 г, 1 унцыя = 29,860 г, 1 драхма = 3,732 г, 1 скрупул = 1,244 г, 1 гран = 62,209 мг.

У ангельскай сыстэме мерВялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах) 1 аптэкарскі фунт (ap) = 373,242 г, 1 унцыя (ap oz) = 31,1035 г, 1 драхма (ap drach) = 3,88793 г, 1 скрупул (scruple) = 1,29598 г, 1 гран (gr) = 64,7989 мг.

Аптэкарская вага ў большасьці краін замененая мэтрычнымі мерамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]