Аральскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Аральскае мора
Панарама Аральскага мора
Панарама Аральскага мора
Аральскае мора ў 2002 годзе
Краіны Казахстан, Узбэкістан
Плошча 13 900
Плошча вадазбору 1 549 000
Максымальная глыбіня 42 м і 8,7 м
Найбольшая даўжыня
  • 428 km
Найбольшая шырыня 284 km
Вышыня над узроўнем мора 31 м
Аб’ём вады 27 км³
Каардынаты 45° пн. ш. 60° у. д. / 45° пн. ш. 60° у. д. / 45; 60Каардынаты: 45° пн. ш. 60° у. д. / 45° пн. ш. 60° у. д. / 45; 60
Аральскае мора на мапе Казахстану
Аральскае мора
Аральскае мора
Аральскае мора
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ара́льскае мо́ра — вялікае невыточнае салёнае возера ў Казахстане і Ўзбэкістане.

З 1960-х гадоў бесьперапынна зьмяншаецца праз адвод вады для ірыгацыі з рэк Амудар’і і Сырдар’і. Ужо з 1918 году ўлада ўзьніклага СССР, пастанавіла, што на сухіх раўнінах Казаскай ССР, Узбэцкай ССР і Туркмэнскай ССР, уздоўж Амудар’і і Сырдар’і будуць вырошчваць бавоўну, якая павінна была стаць «белым золатам», асновай эканомікі гэтых рэспублік. У выніку гэтых дзеяньняў Узбэкістан і ў наш час зьяўляецца асноўным экспартэрам бавоўны ў сьвеце.

Будоўля каналаў, якія перасякаюць пустэльню Каракум, была ў асноўным праведзеная ў 1930-х гадах з парушэньнем правілаў гідралёгіі. У выніку ад 30% да 70% вады, якая выбіралася з Амудар’і і Сырдар’і, незваваротна зьнікала ў глебе ці выпарвалася, не дасягаючы ні плянтацыяў бавоўны, ні мора. Лічыцца што да 1960 году ад 20 да 50 км³ вады трапляла ня ў мора, а ў глебу. Нават цяпер толькі 12% даўжыні ірыгацыйных каналаў забясьпечана ад страт вады. Частка вады Амудар’і трапляе ў Сарыкамскую нізіну і ва ўзьніклае ў ХХ стагодзьдзі Сарыкамскае возера. У 1960-х гадоў узровень вады падаў з хуткасьцю 20 см у год, у наступных дзесяцігодзьдзях ўжо 50—60 см у год, а цяпер складае 80—90 см. На месцы былога дна Аральскага мора паўстае новая пустэльня Аралкум, плошча якой расьце са зьмяншэньнем колькасьці вады ў возеры.

Паказчыкі 1960 г. 1990 г. 2003 г.
Узровень вады, м 53,40 38,24 31,0
Аб’ём, км³ 1083 323 112,8
Плошча паверхні, тыс.км² 68,90 36,8 18,24
Мінералізацыя, 9,90 29 78,0
Сток, км³/год 63 12,5 3,2

На сёньняшні дзень плошча паверхні мора зьменшылася напалову, у будучыні яно паводле пэсымістычных прагнозаў павінна зьнікнуць. Памяншэньне плошчы Аральскага мора прывяло да адной з найвялікшых экалягічных катастроф плянэты.

У 2003 годзе пачаў працу амбіцыйны праект Сусьветнага банка па ўзнаўленьні ўзроўню вады ў Аральскім моры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аральскае морасховішча мультымэдыйных матэрыялаў