Артур Гротгер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артур Гротгер
Імя пры нараджэньні Artur Grottger
Дата нараджэньня 11 лістапада 1837(1837-11-11)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 сьнежня 1867(1867-12-13)[1][2][3][…] (30 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра малярства
Плынь рамантызм
Працы «Прывітаньне Паўстанца», «Разьвітаньне з Паўстанцам», цыкль «Варшава» і цыкль «Варшава II», цыкль «Палёнія», цыкль «Lithuania»[6]

Арту́р Гро́тгер (па-польску: Artur Grottger; 11 лістапада 1837, Атыневічы — 13 сьнежня 1867, Амэлі-лес-Баінс-Палалда) — польскі мастак, адзін з асноўных прадстаўнікоў плыні рамантызму ў польскім мастацтве, ілюстратар, аўтар сэрыі малюнкаў, прысьвечаных паўстаньню 1863—1864 гадоў[7].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артур Гротгер нарадзіўся 11 лістапада 1837 году ў Атыневічах на Падольлі. Яго бацька Ян Ёсіф працаваў упраўляючым маёнтку Хілары Сімяноўскага і прымаў удзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў у якасьці афіцэра 5 палка ўланаў «Варшаўскія дзеці». Ян Ёсіф так сама быў таленавітым мастаком, які вывучыўся мастацтву ў Венскай акадэміі мастацтваў. Менавіта ён даў свайму сыну першыя ўрокі маляваньня.

У адзінаццацігадовым узросьце Артур Гротгер пайшоў вучыцца ў майстэрню львоўскага мастака Яна Машкоўскага, дзе на доўгія гады пасябраваў з сынам настаўніка Марцэлем.

Вывучэньне мастацтва Артур працягваў у Школе мастацтваў у Кракаве, а ў 1855—1858 гадах у Венскай акадэміі мастацтваў. У Вене мастак правёў большую частку свайго жыцьця з 1854 да 1865 году. У гэты пэрыяд ён супрацоўнічаў з шматлікімі венскімі журналамі, такімі як «Museestunden», «Waldheim’s Illustierte Zeitung» і «Waldheim’s Illustierte Blatter», a так сама з польскім журналам «Postęp» Ёсіфа Ацецкага. У 1863 годзе Артур стаў рэдактарам «Postęp».

Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў Гротгер удзельнічаў у дапамозе паўстанцам, якія зьбеглі з расейскага палону ў Аўстрыю. 23 студзеня 1863 году ў венскім доме Артура Гротгера быў арыштаваны паляк, які падазраваўся ва ўдзеле ў паўстаньні. Гротгер таксама быў абвінавачаны ўладамі ў рэвалюцыйнай дзейнасьці, пасьля чаго імпэратар Франц Ёсіф пазбавіў мастака стыпэндыі, у выніку чаго зьбяднеўшы Гротгер быў вымушаны ў ліпені 1865 году пакінуць Вену.

З-за фінансавых складанасьцяў Артур быў вымушаны вандраваць па Галіцыі, зарабляючы на жыцьцё маляваньнем партрэтаў. Аднак ў гэты ж зьявіліся найлепшыя творы мастака, выкананыя чорнай і белай крэйдай.

Магіла Артура Гротгера на Лычакоўскіх могілках у Львове

У 1866 годзе Артур Гротгер пазнаёміўся з 16-гадовай Вандай Мон, у якую імгненна закахаўся. У пагоні за прызнаньнем Гротгер накіраваўся ў Парыж, дзе змог скончыць цыкл малюнкаў «Вайна», які купіў аўстрыйскі прынц Франц. У студзені 1867 году, пакутуючы на пагаршэньне здароўя, Артур быў накіраваны дактарамі на курорт Амэлі-лес-Баінс-Палалда ў францускіх Пірэнэях, дзе ён памёр 13 студзеня 1867 году. Цела мастака было прывезенае ў Львоў 4 ліпеня 1868 году і пахаванае на Лычакаўскіх могілках.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]