Артур Джон Эванз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Артур Джон Эванз (па-ангельску: Arthur John Evans; 8 ліпеня 1851, Наш-Мілз, каля Лёндана, Вялікабрытанія — 11 ліпеня 1941) — ангельскі археоляг. Скончыў Оксфардзкі ўнівэрсытэт і Гётынгенскі ўнівэрсытэт. У 18841908 працаваў у музэі Ашмала ў Оксфардзе. З 1909 году прафэсар Оксфардзкага ўнівэрсытэту, у 19161919 гады прэзыдэнт Брытанскай акадэміі.

У 18931930 гады зь перапынкамі вёў раскопкі на востраве Крыт, дзе выявіў рэшткі Кноскага палаца. Знойдзеныя рэчы дазволілі дасьледаваць невядомую раней культуру, якую Эванз назваў Мінойскай (ад імя легендарнага цара Мінаса). У сваёй працы «Палац Мінаса ў Кносе» (т. 1-5, 1921-1936) сыстэматызаваў знойдзеныя помнікі старажытна-крыцкай культуры і зрабіў ейную храналягічную пэрыядызацыю, якая прынята і ў сучаснай гістарычнай навуцы; рэканструяваў дзяржаўны лад крыцкага грамадзтва.