Ачакаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ачакаў
укр. Очаків
Герб Ачакава Сьцяг Ачакава
Першыя згадкі: 1396
Горад з: 1968
Былая назва: Дашаў
Краіна: Украіна
Вобласьць: Мікалаеўская
Раён: Ачакаўскі
Плошча: 12,49 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 15 047 чал.
шчыльнасьць: 1204,72 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 5154
Паштовы індэкс: 57500
КОАТУУ: 4810300000
Геаграфічныя каардынаты: 46°37′7″ пн. ш. 31°32′21″ у. д. / 46.61861° пн. ш. 31.53917° у. д. / 46.61861; 31.53917Каардынаты: 46°37′7″ пн. ш. 31°32′21″ у. д. / 46.61861° пн. ш. 31.53917° у. д. / 46.61861; 31.53917
Ачакаў на мапе Ўкраіны
Ачакаў
Ачакаў
Ачакаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Ачакаўская меская рада

Ача́каў (па-ўкраінску: Очаків) — места ў Мікалаеўскай вобласьці, на ўзьбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Ачакаўскага раёну.

Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дашаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дашаў
Я. Сухадольскі «Штурм Ачакава»

У 1396[1] року вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новае места-фартэцыю.

Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 року. У 1480-я рокі Дашаў захапілі крымскія татары.[1]

Ачы-Кале[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1492 року крымскі хан Мэнглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава фартэцыю Кара-Кэрмэн, якая неўзабаве перайшла да Турэччыны і атрымала назву Ачы-Кале. Пазьней фартэцыю пераўтварылі ў вайскова-марскую базу — апору турэцкага панаваньня ў Паўночным Прычарнамор’і.

Падчас расейска-турэцкай вайны 1735—1739 рокаў расейскія войскі 2 ліпеня 1737 року занялі, аднак паводле Бэлградзкага замірэньня 1739 року места засталося за Турэччынай. Падчас расейска-турэцкай вайны 1787—1791 рокаў падчас аблогі Ачы-Кале расейскі флёт нанёс паразу турэцкаму флёту ў лімане, а расейскае войска пад камандаваньнем Р. Пацёмкіна 6 сьнежня 1788 року штурмам авалодала цьвердзю.

Ачакаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна зь Яскай мірнай дамовай 1791 року места адышло да Расейскай імпэрыі, дзе было ўлучана ў Хэрсонскую губэрню. Турэцкую назву адапатавалі да расейскай мовы праз суфікс -ов.[2]

У 1795 року Ачакаў увайшоў у склад Вазьнясенскага намесьніцтва, а ў наступным року — у Наварасейскую, з 1802 году — Мікалаеўскую губэрню (у 1803 року пераназваная ў Хэрсонскую). З 1803 року Ачакаў — пазаштатнае мястэчка, з 1825 року — цэнтар Ачакаўскага павету. У 1855 року Ачакаў захапілі англа-францускія войскамі, але затым места вярнулі Расеі.

У савецкі час у месьце знаходзіліся вайскова-марская і вайсковая гэлікоптэрная база.

З 1991 року ў складзе незалежнай Украіны, курорт і вайскова-марская база.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2-я пал. XIX ст. — 5347 чал.[3]
  • 1974 год — 14,2 тыс. чал.[4]
  • 1991 год — 19,7 тыс. чал.[5]
  • 2008 год — 15 047 чал.[6]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй Р. Судкоўскага

У Ачакаве знаходзіцца музэй марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філія Мікалаеўскай мастацкай галерэі).

У наш час на Ачакаўскім узьбярэжжы месьціцца больш за чатыры дзясяткі санаторыяў, дзе шторок адпачывае каля 100 тысячаў чалавек.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Станислав Власенко. «Первая от моря страна…» // Кіевскій ТелеграфЪ №40 (230)
  2. ^ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1](недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
  3. ^ Oczaków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 372
  4. ^ Очаков // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  5. ^ Очаков // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  6. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2008 року»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ачакаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў