Ачакаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ачакаўскі раён
Очаківський район

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Уваходзіць у Мікалаеўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ачакаў
Колькасьць
населеных пунктаў
30
Дата ўтварэньня 1923
Дата скасаваньня 2020
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2016) 15423
Шчыльнасьць 10,6 чал./км²
Плошча 1490 км²
Месцазнаходжаньне Ачакаўскага раёну
Ачакаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +380-5167
Паштовыя індэксы 57515—57555
Геаграфічны код 4825100000
[Ачакаўская РДА
Ачакаўская раённая рада Афіцыйны сайт]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ача́каўскі раён (па-ўкраінску: Очаківський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Ачакаў. Плошча — 1490 км², насельніцтва — 15,5 тыс. чал. (2016).

Заснаваны ў 1923 року. Знаходзіўся ў паўднёвай частцы вобласьці. Ліквідаваны 19 ліпеня 2020 року ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну знаходзіцца на Прычарнаморскай нізіне на ўзьбярэжжы Чорнага мора. Абсалютныя вышыні — да 70 м. На поўдні і ўсходзе знаходзіцца Дняпроўска-Бужанскі ліман, на захадзе — Бэразанскі ліман.

Раён ляжыць у мерным кліматычным поясе. Сярэднія тэмпэратуры студзеня −2,5…3,0°C; ліпеня +22,5…23,0 °C[1]. Сярэднегадавая сума атмасфэрных ападкаў 300—350 мм. Сьнежны полаг узімку няўстойлівы. Дзён з тэмпэратурай вышэй за +10 °C 182 на год[1].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе раёну 30 населеных пунктаў, 1 меская, 1 раённая ды 11 сельскіх радаў.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам на тэрыторыі раёну склалася высокаінтэнсіўная сельская гаспадарка з спэцыялізацыяй расьлінаводзтва на збожжавых і тэхнічных культурах (азімая пшаніца, кукуруза, ячмень), вінаградарстве, садоўніцтве і агародніцтве; жывёлагадоўля — мяса-малочнага напрамку (жывёлагадоўля, авечкагадоўля, сьвінагадоўля). Дзейнічалі перапрацоўчыя прадпрыемствы харчовай прамысловасьці: досьледны мідыйна-вустрычны рыбакансэрвавы (Ачакаў), вінна-сокавы (вёска Парутына), хлеба- і малаказаводы, харча-смакавая фабрыка[1]. У Ачакаве дзейнічала швейная фабрыка.

Дзякуючы спрыяльным кліматычным умовам быў створаны шэраг рэкрэацыйных установаў, базаў адпачынку: турбаза «Ачакаў», санаторыі «Сонечны» і «Залаты колас»[1].

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная працягласьць аўтадарог у раёне 150 км, зь якіх 141 км з цьвёрдым пакрыцьцём, праходзіць аўташлях E58[1].

У месьце Ачакаве дзейнічае марскі порт.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае шэраг музэяў

  • Гісторыка-археалягічны запаведнік «Ольвія» на месцы антычнага поселішча Ольвія ў вёсцы Парутыне.
  • Вайскова-гістарычны музэй імя Аляксандра Суворава ў месьце Ачакаве.
  • Музэй лейтэнанта П. Шміта.
  • Музэй марыністычнага малярства Р.  Судакоўскага.
  • Літаратурны музэй места Ачакава.
  • Музэй сельгасу «Ўкраіна» ў вёсцы Камянцы.
  • Музэй сельгасу «Сонечны» ў вёсцы Іванаўцы.

На дзяржаўным уліку знаходзяцца 2 архітэктурныя славутасьці, 42 — гістарычныя і адна — манумэнтальнага мастацтва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Очаківський район // Географічна енциклопедія України: [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К.: «Українська Радянська Енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1990. — Т. 2 : З—О. — 480 с. — 33 000 ас. — ISBN 5-88500-012-3