Ашбэртан (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ашбэртан

Ashburton River
Агульныя зьвесткі
Вусьце Індыйскі акіян
Вышыня вусьця 571 м[1]
Краіны басэйну Аўстралія
Вобласьці Заходняя Аўстралія
Даўжыня 680 км
Плошча басэйну 66 850 км²

Ашбэртан — рака ў рэгіёне Пілбара ў Заходняй Аўстраліі. Упадае ў Індыйскі акіян за 45 км ад гораду Анслоў. Даўжыня ракі складае каля 680 км.

Сярэднегадовая колькасьць ападкаў у басэйне ракі вагаецца ад 200 мм у паўднёва-ўсходняй частцы да 350 мм у паўночнай частцы. Рака мае вялікую колькасьць прытокаў: невялікіх рачулак і раўчукоў.

Пойма ракі шырокая, плоская. Па берагах адзначана малая колькасьць расьліннасьці.

Сваю сучасную назву рака атрымала ў 1861 годзе і названа ў гонар Ўільяма Бінггэма Бэрынга (анг. William Bingham Baring), другога барона Ашбэртану, прэзыдэнта Каралеўскага геаграфічнага таварыства з 1860 па 1864 гады. У мінулым рака таксама насіла назву Кэрлі (анг. Curlew River).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bonzle Digital Atlas - Map of Ashburton River, WA Праверана 2008-11-23 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ашбэртан (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў