Багдан Хмяльніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Багдан Хмяльніцкі (27 сьнежня 1595 (6 студзеня1596) — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыплямат.


Багдан Хмяльніцкі
па-ўкраінску: Богдан Хмельницький
Гетман Украіны
30 студзеня 1648 — 6 жніўня 1657
Наступнік: Іван Выгоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: не раней за 30 кастрычніка (9 лістапада) 1595 і не пазьней за 27 сьнежня 1595 (6 студзеня 1596)
Памёр: 27 ліпеня (6 жніўня) 1657[1]
Сужэнец: Алена Чаплінская[d], Anna Zolotarenko[d] і Hanna Somko[d]
Дзеці: Цімафей Багданавіч Хмяльніцкі[d], Кацярына Багданаўна Хмяльніцкая[d], Алена Хмяльніцкая[d] і Yurii Khmelnytskyi[d]
Бацька: Міхаіл Лаўрынавіч Хмяльніцкі[d]
Род: Хмяльніцкі
Адукацыя: Львоўскі езуітскі калегіум

Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запароскую Сеч і праз год узьняў паўстаньне супраць Рэчы Паспалітай, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разьбіла польскае войска ў 1648 годзе пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.

У 1654 па просьбе Хмяльніцкага Ўкраіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазьней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагадненьня з Трансыльваніяй і Швэцыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118520504 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.