Балід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балід

Балі́д (па-грэцку: βολίδος; ад βολίς — «кідальная дзіда») — мэтэор яркасьцю ня менш за −4m (больш яркі за плянэту Вэнэру), альбо мае прыкметныя вуглавыя памеры[1]. Міжнародны астранамічны зьвяз не вызначае афіцыйна паняцьця «балід».

Траекторыі палёту балідаў звычайна гіпэрбалічныя. Пры заходзе ў атмасфэру Зямлі баліды пакідаюць сьлед (хвост) з пылу ды іянізаваных газаў. Ад баліда могуць аддзяліцца і ўпасьці на Зямлю мэтэарыты. Палёт можа суправаджацца гукам; магчымае парушэньне радыёсувязі.

Буйныя баліды можна назіраць удзень[1]. Адным з найбуйнейшых балідаў зьяўляецца Бэнэша. Яго сьвяцільнасьць дасягала −21m зорнай велічыні (для параўнаньня: бляск Месяца прыкладна −13m, Сонца −26m). Для назіраньня за балідамі былі створаныя балідныя сеткі ў ЗША, Канадзе і Эўропе.

Прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 19 сакавіка 1718 году Галей назіраў пралёт баліда дыямэтрам 2,5 вёрст на вышыні 476 вёрст (вымярэньні Галея), які «зіхцеў, як Сонца»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]