Барыс Колкер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Колкер
рас. Борис Григорьевич Колкер
Барыс Колкер
Род дзейнасьці мовазнаўства, эспэранталёгія
Дата нараджэньня 15 ліпеня 1939 (84 гады)
Месца нараджэньня Тыраспаль, Малдаўская ССР
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, перакладнік, эспэрантыст, эсперантолаг, настаўнік
Навуковая сфэра эспэранталёгія[d] і эспэранта
Узнагароды

Барыс Рыгоравіч Колкер (па-расейску: Колкер Борис Григорьевич, па-ангельску: Boris Kolker, на эспэранта: Boris Kolker; нарадзіўся 15 ліпеня 1939 году, Тыраспаль Малдаўская ССР) — савецкі эспэрантоляг, выкладчык моваў і перакладчык. Аўтар некалькіх падручнікаў мовы эспэранта розных узроўняў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барыс Колкер нарадзіўся 15 ліпеня 1939 году ў горадзе Тыраспалі Малдаўскае ССР. У 1944—1965 пражываў у Кішынёве. У 1965—1993 пражываў у Бірску й Уфе, Башкірскае ССР. З 1993 году пражывае ў Кліўлэндзе, штат Агаё, ЗША.

У 1962 годзе скончыў Кішынёўскі ўнівэрсэтэт па спэцыяльнасьці «расейская мова, літаратура й француская мова». У 1985 абараніў у Інстытуце мовазнаўства АН СССР кандыдацкую дысэртацыю па агульным мовазнаўстве на тэму «Унёсак расейскае мовы ў фармаваньне й разьвіцьцё эспэранта».

Працаваў бібліёграфам Рэспубліканскае бібліятэкі імя Крупскае ў Кішынёве, старэйшым выкладчыкам факультэту замежных моваў Бірскага пэдагагічнага інстытута й Башкірскага педагагічнага інстытута, перакладчыкам Уфімскага авіяцыйнага інстытута, перакладчыкам з адмыслоўцамі францускае аўтамабілебудаўнічае кампаніі «Рэно» на Ўфімскім маторным заводзе, старэйшым навуковым супрацоўнікам і кіраўніком бюро перакладаў інстытуце нафтапрамысловае геафізікі. У Кліўлэндзе працаваў офіс-мэнэджарам кампаніі Magic Micro Computers і няштатным перакладчыкам.

Прылучыўся да эспэранта ў 1957 годзе. Аўтар трох падручнікаў эспэранта для розных узроўняў, артыкулаў па інтэрлінгвістыцы й рэцэнзіяў. Чалец Акадэміі эспэранта. Ганаровы чалец Сусьветнае асацыяцыі эспэрантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA). Чалец Літаратурнае акадэміі эспэранта(eo). Адзін з рэдактараў часопісу на эспэранта Монато. На працягу двух дзесяцігодзьдзяў вёў у Расеі масавыя завочныя курсы эспэранта, якія скончыла амаль 900 чалавек. У наш час вядзе ў інтэрнэце курсы падвышэньня кваліфікацыі эспэрантыстаў(eo).

Барыс Колкер быў сузаснавальнікам і адным з кіраўнікоў Савецкага моладзевага руху эспэрантыстаў (Sovetia Esperantista Junulara Movado, SEJM), Уфімскага клюбу эспэранта, Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў (Asocio de Sovetiaj Esperantistoj, ASE), Саюзу эспэрантыстаў савецкіх рэспублікаў (Sovetrespublikara Esperantista Unio, SEU), Расейскага саюзу эспэрантыстаў (Rusia Esperantista Unio, REU), упаўнаважаным па пытаньнях навучаньня эспэранта ў СССР і Расеі, чальцом камітэту Сусьветнае моладзевае арганізацыі эспэрантыстаў (Tutmonda Esperantista Junulara Organizo, TEJO), чальцом (з 1959 году), чальцом камітэту й галоўным упаўнаважаным у СССР (ĉefdelegito) Сусьветнае асацыяцыі эспэрантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA), віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднае іспытнае камісіі эспэранта. Выступаў з дакладамі на шматлікіх Сусьветных кангрэсах эспэрантыстаў (пачынальна з 48-го кангрэсу ў 1963 годзе ў Сафіі), каардынаваў тэму 85-го Кангрэсу ў Тэль-Авіве ў 2000 годзе.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падручнікі эспэранта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слоўнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Б. Колкер. Эспэранта-расейскі слоўнік: каля 3000 словаў. — Масква: Імпэто, 1993. — 53 з. ISBN 5-7161-0002-3.

Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэрвію:

Выкарыстаньне падручніка ў дыстанцыйнай адукацыі: