Басконская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Басконская мова
Euskara
Распаўсюджанасьць басконскае мовы па муніцыпалітэтах Краіны Баскаў ды Навары. Легенда мапы — пры праглядзе выявы
Ужываецца ў Гішпаніі, Францыі
Рэгіён Краіна Баскаў
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Мова-ізалят,
Васконскія мовы (гіпотэза),
Сына-каўкаскія мовы (гіпотэза)
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Краіне Баскаў (Гішпанія),
Навары (Гішпанія)
Рэгулюецца арганізацыяй Euskaltzaindia
Статус: 2 Правінцыйны[d][2]
Пісьмо Basque alphabet[d] і лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 eu
ISO 639-2(Б) baq
ISO 639-2(Т) eus
ISO 639-3 eus
SIL

Баско́нская мо́ва (саманазва: euskara — эўскара) — мова баскаў, народу, які насяляе Краіну Баскаў — паўночна-заходнія прыатлянтычныя рэгіёны Гішпаніі і сумежныя паўднёва-заходнія раёны Францыі. Басконская мова, у адрозьненьне ад іншых моваў Эўропы, не належыць ні да індаэўрапейскіх, ні да якой-небудзь зь іншых вядомых моўных сем’яў, і зьяўляецца так званай ізаляванай мовай. Генэтычныя сувязі мовы не ўсталяваныя, аднак басконская ўключаецца некаторымі дасьледчыкамі ў склад так званых палеагішпанскіх моваў, а ў больш шырокім сэнсе — у неклясыфікаваную і, верагодна, разнастайную групу міжземнаморскіх моваў. Разам з гэтымі тэорыямі існуюць гіпотэзы вылучэньня г.зв. васконскае сям’і або ўключэньня басконскае мовы ў сына-каўкаскую макрасям’ю (у якую, апрача басконскай, уключаюць сына-тыбэцкія, паўночнакаўкаскія, енісейскія мовы, мовы на-дэнэ і мову бурушаскі). Тым ня менш, гэтыя меркаваньні высоўваюцца ды падтрымоўваюцца толькі невялікай часткай лінгвістаў і застаюцца неагульнапрызнанымі.

Колькасьць носьбітаў паводле зьвестак на 2012 год налічвае прыкладна 720 тыс. чал.[3] Побач з гішпанскай мае афіцыйны статус у дзьвюх аўтаномных супольнасьцях Гішпаніі — Краіне Баскаў ды Навары.

Падзяляецца на пяць дыялектаў[4]:

  • біскайскі
  • дыялект Гіпускоа
  • верхненаварскі
  • ніжненаварскі
  • сульскі

Два апошнія дыялекты збольшага распаўсюджаныя на басконамоўных тэрыторыях Францыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://web.archive.org/web/20180821114111/http://www.mintzaira.fr/fileadmin/documents/Aktualitateak/015_VI_ENQUETE_PB__Fr.pdf
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  3. ^ Gobierno Vasco. V. Inkesta Soziolinguistikoa. — Servicio Central de Publicaciones del Gobierno Vasco, 2012.
  4. ^ Zuazo, Koldo. El euskera y sus dialectos. Alberdania. — 2010. — ISBN 978-84-9868-202-1