Белы шум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Белы шумстацыянарны шум, спэктральныя складальныя якога раўнамерна разьмеркаваныя па ўсім дыяпазоне задзейнічаных частасьцяў. Прыкладамі белага зьяўляюцца шум вадаспаду або шум Шоткі на клемах вялікага супору. Назву атрымаў ад белага сьвятла, якое ўтрымоўвае электрамагнітныя хвалі частасьцяў усяго бачнага дыяпазону электрамагнітнага выпраменьваньня.

У прыродзе і тэхніцы «чысты» белы шум (гэта значыць белы шум, які мае аднолькавую спэктральную магутнасьць на ўсіх частасьцях) не сустракаецца (з прычыны таго, што такі сыгнал меў бы бясконцую магутнасьць), аднак пад катэгорыю белых шумоў трапляюць любыя шумы, спэктральная шчыльнасьць якіх аднолькавая (або слаба адрозьніваецца) у разгляданым дыяпазоне частасьцяў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белы шумсховішча мультымэдыйных матэрыялаў