Браян Мэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Браян Мэй
Браян Гаральд Мэй
Дата нараджэньня 19 ліпеня 1947 (76 гадоў)
Месца нараджэньня Лёндан
Месца вучобы
Занятак гітарыст, астрафізык, сьпявак, кампазытар, аўтар-выканаўца, піяніст, тэлевядовец, музычны прадусар, актор, фізык, навуковы супрацоўнік, ют’юбэр, пясьняр, дасьледнік
Навуковая сфэра рок-музыка[1], астрафізыка[d][1], guitar performance[d][1], сьпеў[1], словы[d][1], астраномія[1] і stereo photography[d]
Жанры гард-рок
прагрэсіў-рок
гэві-мэтал
Вакал тэнар[d] і альт[d]
Інструмэнты гітара[2], фартэпіяна, голас[d][2], бас-гітара[3] і клявішны музычны інструмэнт[d]
Лэйблы Parlophone[d] і Hollywood Records[d]
Узнагароды
[4]
Кавалер ордэна Брытанскай імпэрыі
Кавалер ордэна Брытанскай імпэрыі
Сайт brianmay.com

Браян Гаральд Мэй (па-ангельску: Brian Harold May; нарадзіўся 19 ліпеня 1947 году, Лёндан) — брытанскі рок-музыка, гітарыст гурта Queen, аўтар шматлікіх гітоў групы. Камандор Ордэна Брытанскай імпэрыі (CBE), вучоны-астрафізык. Жанаты на акторцы Аніце Добсан

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэй скончыў школу Гэмптан-скул (анг. Hampton School) і прэстыжны факультэт фізыкі і матэматыкі лёнданскага Імпэрскага каледжа. Браян ужо ў асноўным падрыхтаваў дысэртацыю на суісканьне ступені PhD па астранамічным дасьледаваньнях у інфрачырвоным дыяпазоне, і меў 2 навуковых публікацыі па астраноміі: у часопісе Nature і штомесячным весьніку Каралеўскага астранамічнага таварыства, калі посьпех Queen прымусіў яго перапыніць навуковую кар’еру.

Музычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў гуляць на гітары зь сямі гадоў. За адсутнасьцю грошай на мару юнага Мэя — Fender Stratocaster, знакамітую гітару Red Special ён сканструяваў разам з бацькам з суцэльнай дошкі дуба, сьпілаваный з каміна XVIII стагодзьдзя, дэталяў ад старога матацыкла і пэрлямутравых гузікаў.

У 1963 годзе Мэй арганізаваў студэнцкі гурт «1984», названы паводле аднайменнага раману Джорджа Орўэла. Разам з гуртом у 1967 годзе ён акампаніраваў Джымі Гэндрыксу. Група распалася ў 1968 годзе, аднак неўзабаве разам з вакалістам і басістам «1984» Тымам Стэфэлам вырашылі сабраць новы склад. На аб’яву аб пошуку ўдарніка «ў стылі Мітч Мітчэла/Джынджэр Бэйкера» адгукнуўся студэнт стаматалягічнага факультэта Імпэрыял-каледжа Роджэр Тэйлар. У гэтым жа годзе Мэй склаў першую ўласную мэлёдыю.

Часьцей за ўсё гучыць у гітах Queen менавіта Red Special, аднак часам выкарыстоўваліся і іншыя інструмэнты: Burns Double SixLong Away»), Fender TelecasterCrazy Little Thing Called Love»), Ibanez («Nothing But Blue») і Parker Fly («Mother Love»).

Свой дэбютны поўнафарматнік Браян пачаў рыхтаваць у 1991 годзе, незадоўга да сьмерці Мэрк’юры. Выхаду альбома папярэднічаў сынгл «Driven by you». Песьня была напісана да рэклямнай акцыі «Ford» і мела ў Вялікабрытаніі вельмі вялікі посьпех. У падтрымку «Back to the light» Браян Мэй арганізаваў глябальнае сусьветнае турнэ. Па сьлядах гэтых гастроляў быў выпушчаны канцэртны альбом «Live at the Brixton Academy», на якім прагучаў як сольны матэрыял, так і клясыка «Queen».

Пасьля распаду «Queen» Мэй заняўся сольнай кар’ерай. Ён запісаў 7 даволі ўдалых сольных альбомаў. Таксама Мэй адзначыўся тым, што напісаў музыку да відэагульні для прыстаўкі Super Nintendo (вэрсія для Sega Mega Drive горшай якасьці) «Rise of the Robots».

Брытанскі часопіс Classic Rock улучыў Мэя ў свой сьпіс найвялікшых гітарыстаў усіх часоў.

Наш час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадзены момант Браян працягвае музычную кар’еру ў гурце Queen і вядзе навуковую дзейнасьць у адным з брытанскіх каледжаў, у прыватнасьці, працуе там выкладчыкам тэарэтычнай фізыкі і матэматыкі.

У лістападзе 2002 году Гартфардшырскі ўнівэрсытэт надаў яму ганаровую ступень Doctor of Science. У якасьці «прафэсара-аматара» прымаў удзел у праграме BBC «Начное неба» (анг. Sky at night), якую вядзе яго даўні сябар Патрык Мур. У суаўтарстве зь вядучымі праграмы выпусьціў кнігу: «Вялікі выбух! Поўная гісторыя Сусьвету». 14 красавіка 2008 году прызначаны рэктарам Лівэрпульскага ўнівэрсытэту імя Джона Мурза [5]. У 2011 годзе Браян Мэй прыняў удзел у запісу трэка «You and I», які патрапіў на новы альбом сьпявачкі Lady Gaga «Born This Way»[6]

Асабістыя якасьці і перавагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адрозьненьне ад большасьці рок-зорак, ніколі не ўжываў наркотыкаў і ня быў непераборлівы ў плоцевых сувязях. Ня паліць і ня злоўжывае алькагольнымі напоямі, зь якіх аддае перавагу піву Guinness і лікёру Baileys. Мэя адрозьніваюць спакойныя стрыманыя паводзіны на сьвецкіх вечарынах. Паводле ягоных словаў, у канцы 1980-х ён пакутаваў ад дэпрэсіі, аж да таго што разважаў пра самагубства. У гэты пэрыяд, калі запісваўся альбом «The Miracle», Браян разыходзіўся з жонкай, тады ж памёр яго бацька, а Queen у сувязі з хваробай Фрэдзі Мэрк’юры ня ўдзельнічаў ў канцэртных турах. Наркотыкі толькі пагоршылі б наяўныя праблемы. Жанаты другім шлюбам на Аніце Добсан, ад першага шлюбу трое дзяцей: Джымі (1978 г. н.), Люіза (1982 г. н.), Эмілі (1986 г. н.).

Зьяўляецца заснавальнікам фонду «Save Me», які займаецца абаронай жывёл ад жорсткага абыходжаньня і супрацьстаіць прапанаванаму скасаваньню закона, які забараняе паляваньне з сабакамі на лісоў, зайцаў, аленяў і іншых жывёл (так званы «крывавы спорт»(en)[7].

У кастрычніку 2010 году Браян Мэй быў уганараваны ўзнагародай Міжнароднага фонду абароны жывёл(en) за ўнёсак у справу абароны жывёл. Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла ў Палаце лордаў.

На гітары гуляе шасьціпэнсавай манэткай, якая выйшла са звароту ў пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1993 Каралеўскі манэтны двор выпусьціў невялікую партыю такіх манэтаў, каб ён працягваў выкарыстоўваць іх у якасьці мэдыятара[8].

Песьні Queen, напісаныя Браянам Мэем[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Doing All Right (са Стафэлам)
  • The Night Comes Down
  • Son And Daughter
  • Procession
  • Father To Son
  • White Queen (As It Began)
  • Some Day One Day
  • Brighton Rock
  • Now I'm Here
  • Stone Cold Crazy (з Мэрк’юры, Тэйларам і Дыканам)
  • She Makes Me (Stormtrooper In Stilettoes)
  • '39
  • Sweet Lady
  • The Prophet's Song
  • Good Company
  • Long Away
  • White Man
  • Teo Torriatte (Let Us Cling Together)
  • All Dead, All Dead
  • Sleeping On The Sidewalk
  • It's late
  • Flash's Theme
  • Flash To The Rescue
  • Battle Theme
  • The Wedding March
  • Marriage Of Dale And Ming (з Тэйларам)
  • Crash Dive On Mingo City
  • Flash's Theme Reprise (Victory Celebrations)
  • The Hero
  • Dancer
  • Put Out The Fire
  • Las Palabras De Amor (The Words Of Love)
  • Tear It Up
  • Machines or Back To Humans (з Тэйларам)
  • Hammer To Fall
  • Is This The World We Created? (з Мэрк’юры)
  • Gimme The Prize (Kurgan’s Theme)
  • Mother Love (з Мэрк’юры)
  • Too Much Love Will Kill You (з Фрэнкам Маскерам і Элізабэт Лэмэрз)
  • The Show Must Go On
  • Who Wants to Live Forever
  • We Will Rock You

Браян Мэй саліруе ў наступных песьнях:

  • Some Day One Day
  • She Makes Me (Stormtrooper in Stilettoes)
  • '39
  • Good Company
  • Long Away
  • All Dead, All Dead
  • Sleeping on the Sidewalk
  • Leaving Home Ain't Easy
  • Flash (куплет пасярэдзіне)
  • Sail Away Sweet Sister (куплет перад гітарным сола сьпявае Фрэдзі)
  • Who Wants to Live Forever (першы куплет)
  • I Want It All (куплет перад гітарным сола)
  • Lost Opportunity (У-бок сынгла «I'm Going Slightly Mad»)
  • Let Me Live (апошні куплет)
  • Mother Love (апошні куплет)
  • No-one but you (першы і апошні куплет)

Поўная дыскаграфія Браяна Мэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Star Fleet Project (Альбом выйшаў 31 кастрычніка 1983).
  • Back To The Light (Альбом выйшаў 28 верасьня 1992 году).
  • Resurrection (Альбом выйшаў 31 студзеня 1994 году толькі ў Японіі).
  • Live At The Brixton Academy (Альбом выйшаў 7 лютага 1994 году).
  • Another World (Альбом выйшаў 1 чэрвеня 1998 г).
  • Red Special (Альбом выйшаў 7 кастрычніка 1998 г. толькі ў Японіі).
  • Furia (Альбом выйшаў 20 лістапада 2000 г.).

Альбомы з удзелам Браяна Мэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Браян Мэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў