Буратыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буратыя
Республика Бурятия
Буряад Улас

Сьцяг
Гімн Гімн Рэспублікі Буратыі[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Фэдэральная акруга Сыбірская
Статус рэспубліка
Уваходзіць у Сібірская фэдэральная акруга і Далёкаўсходняя фэдэральная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Улан-Удэ
Дата ўтварэньня 21 красавіка 1992
Кіраўнік Аляксей Самбуевіч Цыдзенаў[d]
Афіцыйныя мовы расейская мова і бурацкая мова
Насельніцтва (2005) 969 146
Плошча 351 300 км²
Буратыя на мапе Расеі
Буратыя на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +8
Код ISO 3166-2 RU-BU
Код аўтам. нумароў 03
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Мапа Буратыі

Бура́тыя — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Ўсходняй Сыбіры ў Забайкальлі, які мяжуе з Іркуцкай вобласьцю й Забайкальскім краем, Тувой і Манголіяй. Амываецца возерам Байкал.

Насельніцтва Буратыі — 969,1 тыс. чал. (2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 2,8 чал./км² (2005), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 57% (2005).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1703 годзе Буратыя паводле дамовы, падпісанай Пятром I, была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 30 траўня 1923 была створаная Бурат-Мангольская АССР у складзе РСФСР. У 1937 году з складу Буратыі былі вылучаныя Усьць-Ардынская і Агінская Бурацкія аўтаномныя акругі. У 1958 ператвораная ў Бурацкую АССР. З 1992 Буратыя — рэспубліка ў складзе Расейскай Федэрацыі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальны склад: расейцы (67,8%), бураты (27,8%), немцы (1,16%), украінцы (0,98%), татары (0,83%).

У Буратыі 6 гарадоў, 21 адміністрацыйны раён, 29 паселішчаў гарадзкога тыпу і 614 сельскіх населеных пунктаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Буратыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў