Бургундыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бургундыя (па-француску: Bourgogne, на бургундзкім дыялекце Bregogne, на франка-правансальскім дыялекце Borgogne) — былы рэгіён на ўсходзе Францыі. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі: на поўначы з Шампаньню-Ардэнамі, на ўсходзе — з Франш-Камтэ, на паўднёвым усходзе — з Ронай-Альпамі, на паўднёвым захадзе — з Авэрньню, на захадзе — з Цэнтрам, на паўночным захадзе — зь Іль-дэ-Франс. Плошча 31 582 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 1 641 130 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 4 дэпартамэнты: Кот-д’Ор, Сона і Люара, Ньеўр ды Ёна. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Дыжон (153 003 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам з Франш-Камтэ у склад новаўтворанага рэгіёну Бургундыя — Франш-Камтэ (Дыжон стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).