Бядрынец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бядрынец
Бядрынец аныжавы
Маладыя расьліны
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаДвухдольныя
ПарадакПарасонакветныя
СямействаПарасонавыя
ВідыБядрынец каменаломнікавы (Pimpinella saxifraga)
Бінамінальная намэнклятура
Pimpinella L., 1753
ITIS 29821 ·

Бядры́нец (па-лацінску: Pimpinélla) — род шматгадовых, рэдка двух- ці аднагадовых траваў сямейства парасонавых (Apiaceae).

Распаўсюджаньне і экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджаны ў трапічных, субтрапічных і умераных абласьцёх Эўропы, Азіі, Афрыкі і некалькі відаў — у Амэрыцы.

Шырока распаўсюджаны Бядрынец каменаломнікавы (Pimpinella saxifraga), расьце на лугах, узьлесках, уздоўж дарог і палёў.

Бядрынец каменаломнікавы.

Біялягічнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматгадовыя, часам драўнеючы пры аснове, рэдка двухгадовыя і аднагадовыя травы, абшытыя або голыя.

Лісьце простае ці двойчы-, тройчыпёркавае.

Кветкі двохродавыя. Пялёсткі аднолькавыя, голыя, белыя, рэдка ружовыя або баграныя. Суквецьці — складаныя парасонікі без абгортак. Чашалісточкі незаўважныя, пялёсткі адваротнаяйкападобныя з загнутай сярэдняй долькай.

Плод — яйкападобны-кулепадобны ці даўгавата-яйкападобны, часта зьлёгку сьціснуты з бакоў, зь ніцепадобнымі рэбрамі і 2—3 алееноснымі хадамі пад кожнай долькай і некалькімі хадамі пад камісуральнай плоскасьцю; бялок насеньня на камісуральным баку просты.

Значэньне і прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маладое лісьце бядрынцу прыдатнае для салатаў, карані выкарыстоўваюць як закрасу да ежы, плады — як спэцыю.

Пашавы корм для скаціны.

З насеньня бядрынца аныжавага (Pimpinella anisum) атрымліваюць этэрны алей.

Мёдадайная расьліна.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле інфармацыі базы зьвестак The Plant List, род улучае 106 відаў, статус яшчэ болей за 300 відаў (на кастрычнік 2016 году) ня вызначаны[1]. Некаторыя зь іх:

Віды, статус якіх у базе зьвестак The Plant List ня вызначаны:

Віды, прызнаныя сынонімамі:

Таксаномія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Род Бядрынец уваходзіць у сямейства парасонавых (Apiaceae) парадку парасонакветных (Apiales).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pimpinella (анг.). The Plant List. Version 1.1. (2013). Праверана 1 кастрычніка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]