Ванкувэр (востраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ванкувэр
Набярэжная ў Вікторыі
Набярэжная ў Вікторыі
Месца Брытанская Калумбія
Плошча 32 100 км²
Краіна Канада
Вобласьць Ціхі акіян
Насельніцтва (2005) 723 000чалавек
Каардынаты 49°36′32″ пн. ш. 125°38′52″ з. д. / 49.60889° пн. ш. 125.64778° з. д. / 49.60889; -125.64778Каардынаты: 49°36′32″ пн. ш. 125°38′52″ з. д. / 49.60889° пн. ш. 125.64778° з. д. / 49.60889; -125.64778
Ванкувэр на мапе Канады
Ванкувэр
Ванкувэр
Ванкувэр

Ванкувэр (па-ангельску: Vancouver Island) — востраў, разьмешчаны на заходнім узьбярэжжы Канады ў правінцыі Брытанская Калумбія. Амываецца Ціхім акіянам на захадзе, пралівам Хуан-дэ-Фука (анг. Strait of Juan de Fuca) на поўдні і пралівам Джорджыя (анг. Strait of Georgia) на ўсходзе.

Прыгажосьць і веліч рознабаковай прыроды вострава дзівіла ўсіх падарожнікаў, пачынаючы з капітана Кука, які першы высадзіўся на тутэйшых берагох у 1778 годзе.

У 2005 годзе насельніцтва вострава складала прыблізна 723 000 чалавек. Найбуйнейшым горадам зьяўляецца Вікторыя, сталіца Брытанскай Калумбіі, разьмешчаная на паўднёва-ўсходнім канцы вострава. Акрамя Вікторыі, да ліку асноўных па насельніцтве гарадоў адносяцца Нанаймо (анг. Nanaimo), Данкан (анг. Duncan), Порт-Альбэрні (анг. Port Alberni), Кортні (анг. Courtenay), Кэмпбэл-Рывэр (анг. Campbell River), а ў паўночнай частцы вострава — Порт-Гардзі (анг. Port Hardy) і Порт Макніл (анг. Port McNeill).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ванкувэр (востраў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў