Варонча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варонча
трансьліт. Varonča
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Карэліцкі
Сельсавет: Райцаўскі
Насельніцтва: 355 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1596
Паштовы індэкс: 231454
СААТА: 4233830011
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′44″ пн. ш. 26°3′39″ у. д. / 53.41222° пн. ш. 26.06083° у. д. / 53.41222; 26.06083Каардынаты: 53°24′44″ пн. ш. 26°3′39″ у. д. / 53.41222° пн. ш. 26.06083° у. д. / 53.41222; 26.06083
Варонча на мапе Беларусі ±
Варонча
Варонча
Варонча
Варонча
Варонча
Варонча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Варо́нча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Карчоўцы. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 355 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Карэлічаў.

Варонча — старажытная вёска гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятой Ганны, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Любанскіх (клясыцызм, XVIII ст.), спалены савецкімі партызанамі разам з насельнікамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Варонча ўпамінаецца ў XVII ст. як сяло і маёнтак Наваградзкага павету. У 1666 годзе яна перайшла ў валоданьне ваяводы берасьцейскага Стэфана Курча. У гэты час тут існавалі вадзяны і ветраны млыны.

У 2-й палове XVIII ст. у Варончы зьявіўся комплекс будынкаў, у які ўваходзілі два палацы, касьцёл, скарбніца, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Варонча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Цырынскай воласьці Наваградзкага павету[2]. На 1799 год тут было 23 дымы. У розны час маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Несялоўскіх, Кабылінскіх, Мерзаеўскіх, Любанскіх. У 1807 годзе ў якасьці намесьніка ўладальніка ў маёнтку знаходзіўся этнограф і фальклярыст Зарыян Даленга-Хадакоўскі.

На 1858 год у маёнтак Варончу уваходзілі двор Варонча, вёскі Літараўшчына, Раманы, Бабонеўка, Плужыны, Равіны, Русацін. Тут спыняліся Адам Міцкевіч, Ян Чачот (6 ліпеня 1796 яго хрысьцілі ў мясцовым касьцёле). У 1898 адзін з палацаў перабудавалі пад бровар. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы дзейнічаў касьцёл Сьвятой Ганны, працавалі хлебазапасны магазын, вінакурны завод, вадзяны млын і карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Варончу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варонча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Варонча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Наваградзкага павету і ваяводзтва. На верасень 1921 тут было 15 двароў[4].

У 1939 годзе Варонча ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Валеўскага, з 25 лістапада 1940 году Карэліцкага раёну Баранавіцкай вобласьці. У вёсцы адкрылася беларуская сямігодка.

У Другую сусьветную вайну ў 1943 годзе савецкія партызаны спалілі касьцёл, а таксама сядзібу разам з усімі насельнікамі — 3 дарослымі людзьмі і іхнымі малалетнімі дзецьмі (пакінулі жывым толькі сьляпога сына, які ня зьехаў у Польшчу, а жыў у Варончы да 1989 году). Пра гэта ў 2008 годзе Юры Гарулёў на заказ «Белсату» зьняў дакумэнтальны фільм «Край сьветлых мрояў».[5]

У 2000-я гады Варонча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 4 красавіка 2017 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Варанчанскага сельсавету вёску перадалі ў склад Райцаўскага сельсавету[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 115 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 184 чал.; 1999 год — 427 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 355 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра Варончу ў «Зямлі пад белымі крыламі» пісаў Уладзімер Караткевіч, называючы яе вечным музэем

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 243.
  2. ^ Jelski A. Worończa // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 948.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 2000.
  5. ^ Край сьветлых мрояў. — 2008 год. Pado Studio Film Telewizja Polska S.A. Belsat TV . Фільм распавядае аб гісторыі вядомага маёнтку Варонча ў Карэліцкім раёне – аб яё лепшых часах і аб тым, як яна была жорстка зьнішчана савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сцэнарый Юрый Гарулёў і Вячаслаў Ільянкоў, рэжысэр-аператар Юры Гарулёў, кампазытар Юры Вальмус, гукаапэратар Віктар Красноў, кіраўнік вытворчасьці Дарота Пшылюбска, выканаўчыя прадзюсары Людміла Гарулёва й айцец Ян Глінка.
  6. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2017 г. № 235 (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]