Вугорцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вугорцы
Саманазва magyarok
Колькасьць 14,5 млн
Рэгіёны пражываньня Вугоршчына
Мовы вугорская
Рэлігія хрысьціянства
Блізкія этнасы ханты, мансі

Вуго́рцы, вэнгры — саманазва мадзя́ры, у заходняй Эўропе вугры. Складаюць пераважную большасьць жыхароў Вугоршчыны. Значная колькасьць вугорцаў пражывае таксама ў Румыніі (гістарычная вобласьць Трансыльванія), Сэрбіі (паўночная частка края Ваяводзіна), Славаччыне, Украіне, Расеі, Нямеччыне, Аўстрыі, ЗША і Канадзе. Больш за ўсё вугорцаў за межамі Вугоршчыны жыве ў Румыніі — 1,8 мільёна чалавек.

У самой Вугоршчыне пражывае каля 10 млн вугорцаў, што складае 96% ад насельніцтва краіны.

Па веравызнаньні большасьць вугорцаў — каталікі, маецца значны лік пратэстантаў, галоўным чынам кальвіністы і лютэране.