Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2012)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2007
 Сьцяг Украіны
2014
Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2012)
28 кастрычніка 2012
Кандыдат Мікола Азараў Арсень Яцэнюк Віталь Клічко
Партыя Партыя Рэгіёнаў «Бацькаўшчына» УДАР
Лідэр з сакавіка 2010 2012
Галасоў выбаршчыкаў 6 116 746 5 209 090 2 847 979
Папярэдняя колькасьць месцаў 175 156 0
Колькасьць месцаў 185 101 40
Розьніца (месцаў) +10 -55 +40
Адсотак 30,00% 25,54% 13,96%
Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2012)

Пераможцы па абласьцёх. Сінім — партыя рэгіёнаў, ружовым — «Бацькаўшчына», карычневым — «Свабода».

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2012 году (па-ўкраінску: Вибори до Верховної Ради України (2012)) — адбыліся 28 кастрычніка 2012 году, на якіх быў абраны склад Вярхоўнай Рад Ўкраіны 7-га скліканьня. Выбары адбыліся паводле зьмяшанай выбарчай сыстэмы. У прапарцыйнай частцы пераадолелі пяціадсоткавы бар’ер пяць партыяў: Партыя Рэгіёнаў, УА «Бацькаўшчына», УДАР, КПУ, УА «Свабода».

Выбарчая сістэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбары адбыліся паводле зьмяшанай выбарчай сыстэмы. Палову (225 дэпутатаў) ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады (450) выбарцы абіралі ў адмамандатных (мажарытарных) акругах. Перамагаў той кандыдат, які атрымаў болей галасоў выбарцаў, чым астатнія. Другая палова мандатаў разьмяркоўвалася паміж партыямі, за сьпісы якіх прагаласавала звыш 5% выбарцаў. Мандаты разьмяркоўваліся прапарцыйна да атрыманых партыямі адсоткаў.

Партыі, якія зарэгістраваныя на выбарах па прапарцыйнай сыстэме[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бюлецені для галасаваньня. Зьлева — для галасаваньня за партыйныя сьпісы, справа — за кандыдата па аднамандатнай акрузе (на гэтым здымку — акруга №211 ў Кіеве)

Усяго Цэнтральная Выбарчая Камісія Ўкраіны зарэгістравала 22 сьпісы партыяў, адна партыя (Украінская плятформа «Сабор») зьнялася з выбараў[1].

Перадвыбарная кампанія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Закону, перадвыбарная кампанія распачалася за 90 дзён да дня выбараў.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прапарцыйная частка выбараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя Галасоў «За» % Атрымана мандатаў
Партыя Рэгіёнаў 6 116 746 30,00% 72
УА «Бацькаўшчына» 5 209 090 25,54% 62
УДАР 2 847 979 13,96% 34
КПУ 2 687 269 13,18% 32
УА «Свабода» 2 129 933 10,44% 25
Украіна — Наперад 322 198 1,58% 0
Наша Ўкраіна 226 492 1,11% 0
Радыкальная партыя 221 144 1,08% 0
Партыя пэнсыянэраў 114 206 0,56% 0
СПЎ 93 071 0,45% 0
Партыя зялёных Украіны 70 261 0,34% 0
Украінськая партыя «Зялёная плянэта» 70 261 0,34% 0
Расейскі блёк 63 532 0,31% 0
Разам 225
Крыніца:[2]

Выбары ў аднамандатных акругах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя Мандатаў
Партыя Рэгіёнаў 113
Самавылучэнцы 43
УА «Бацькаўшчына» 39
УА «Свабода» 12
УДАР 6
Адзіны цэнтар 3
Народная партыя 2
Партыя «Саюз» 1
Радыкальная партыя 1
Разам 220[3]
Крыніца:[4]

Агульныя вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Размеркаваньне дэпутацкіх мандатаў
Партыя Мандатаў
Партыя Рэгіёнаў 185
УА «Бацькаўшчына» 101
Самавылучэнцы 43
УДАР 40
УА «Свабода» 37
КПУ 32
Адзіны цэнтар 3
Народная партыя 2
Партыя «Саюз» 1
Радыкальная партыя 1
Разам 445[5]
Крыніца:[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Старонка ЦВК Украіны
  2. ^ Відомості про підрахунок голосів виборців по загальнодержавному багатомандатному виборчому округу
  3. ^ Ў пяці акругах выбары былі прызнаныя ЦВК такімі, дзе немагчыма высветліць вынікі выбараў
  4. ^ Відомості про підрахунок голосів виборців в межах одномандатних виборчих округів
  5. ^ У пяці акругах выбары былі прызнаныя ЦВК такімі, дзе немагчыма высьветліць вынікі выбараў
  6. ^ Обрані депутатами Верховної Ради України

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]