Вэстманлянд (лэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэстманлянд
па-швэдзку: Västmanlands län
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Вэстэрос
Дата ўтварэньня 1634
Ляндсгёўдынг Міну Ахтарсанд
Насельніцтва (2023)
280 813 (13-е месца)
Шчыльнасьць 52,6 чал./км²
Плошча 5 146 км² (19-е месца)
Шырата Паўночная 59°38’44
Даўгата Усходняя 16°25’28
Лэн Вэстманлянд на мапе Швэцыі
Вэстманлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-U
Код аўтам. нумароў U
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вэстманлянд (па-швэдзку: Västmanlands län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Вэстманлянд, а таксама часткова ў сумежных ляндскапах: Нэрке, Уплянд, Сёдэрманлянд і Далярна. Мяжуе з лэнамі Сёдэрманлянд, Эрэбру, Далярна і Ўпсала. Адміністрацыйны цэнтар — Вэстэрос.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуны лэну Вэстманлянд

Вэстманлянд разьмешчаны на ўсходзе сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 10 камунаў. Лэн мае выйсьце да двух буйных азёраў: Мэлярэн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае 280 813 чал. (па стане на 31.12.2023).

Найбуйнейшыя гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстманлянд зьяўляюцца Вэстэрос (128 660 чал.), Чэпінг (18 720 чал.), Сала (13 779 чал.), Фагерста (11 826 чал.), Арбога (10 989 чал.), Гальстагамар (9 898 чал.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэстманлянд (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў