Вікторыя (востраў, Расея)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выспа Вікторыя

Вікто́рыя (па-расейску: Виктория) — расейскі востраў пасярэдзіне паміж Шпіцбэргенам і архіпэлягам Зямля Франца-Іосіфа. Плошча каля 40 км², даўжыня каля 5 км, шырыня 2,5 км. Уваходзіць у склад Прыморскага раёна Архангельскай вобласьці. Зьяўляецца самым заходнім востравам арктычных уладаньняў Расеі, знаходзіцца на адлегласьці за 62 км на ўсход ад нарвэскгаа вострава Белы.