Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/10 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Кобрыня з прывілею вялікага князя (1792)
Герб Кобрыня з прывілею вялікага князя (1792)

10 сьнежня: Міжнародны дзень правоў чалавека

  • 1520Мартын Лютэр публічна спаліў у двары Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту папскую булу пра адлучэньне яго ад Касьцёла, што паклала пачатак аддзяленьню ад каталіцтва Рэфарматарскай царквы, якая атрымала назву Лютэранскай
  • 1589каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала Кобрыню мескі герб (на выяве)
  • 1868 — у Лёндане зьявіўся першы сьветлафор
  • 1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына)
  • 1948Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла і абвясьціла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека
  • 1963 — увод у эксплюатацыю першай чаргі калійнага камбінату ў Салігорску
  • 1991цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны
  • 2007 — пачаліся трансьляцыі тэлеканалу «Белсат»