Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/13 лістапада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэлікоптэр П. Карню
Гэлікоптэр П. Карню

13 лістапада:

  • 1655Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Лясной, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі
  • 1851 — пачынае дзейнічаць тэлеграфная лінія між Лёнданам і Парыжам
  • 1862Льюіс Кэрал запісвае ў дзёньніку: «Пачаў пісаць казку пра Алісу, спадзяюся скончыць яе да Калядаў»
  • 1907 — францускі вынаходнік Поль Карню на першым гэлікоптэры (на выяве) падняўся на 2 мэтры над зямлёю
  • 1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа
  • 1916 — у часе Першай сусьветнай вайны заканчваецца Бітва на Соме
  • 1917 — пачатак усеагульнага страйку ў Фінляндыі
  • 1918 — імпэратар Карл I Габсбург выракаецца вугорскага пасаду
  • 1927 — адкрыцьцё Гудзонава тунэлю ў Нью-Ёрку, першага ў сьвеце падводнага тунэлю для аўтамабіляў
  • 1971 — на арбіту выйшаў «Марынэр-9», першы штучны спадарожнік Марса
  • 1993парлямэнт Беларусі прыняў закон «Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны»
    Нарадзіліся
  • 1806: Эмілія Плятэр — удзельніца паўстаньня 1831 году, зьбіральніца беларускага фальклёру
  • 1850: Робэрт Льюіс Стывэнсан — ангельскі пісьменьнік