Георгі Парванаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Пырванаў
Прэзыдэнт Баўгарыі
22 студзеня 2002 — 22 студзеня 2012
Прэм’ер-міністар: Сімеон Сакскабургоцкі,
Сяргей Станішаў
Папярэднік: Пётар Стаянаў
Наступнік: Росен Плеўнеліеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 чэрвеня 1957 (66 гадоў)
Сірыштнік
Партыя:
Сужэнец: Zorka Parvanova[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
Ордэн Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
Ордэн Гейдара Аліева
Ордэн Гейдара Аліева

Гео́ргі Седзе́фчаў Пырва́наў (па-баўгарску: Георги Седефчов Първанов; нарадзіўся 28 чэрвеня 1957 году ў вёсцы Сірыштнік у заходняй Баўгарыі) — баўгарскі гісторык і прэзыдэнт. З 1996 да 2001 году кіраваў Баўгарскай сацыялістычнай партыяй, а з 22 студзеня 2002 году зьяўляецца прэзыдэнтам.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1975 годзе скончыў матэматычную гімназію ў Перніку. Потым вучыўся на гістарычным факультэце Сафійскага ўнівэрсытэту, дзе ў 1981 годзе атрымаў дыплём аб вышэйшай адукацыі. Адразу атрымаў працу ў Інстытуце гісторыі пры Баўгарскай камуністычнай партыі. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па гісторыі. Тэмай дысэртацыі была «Дзьмірты Благоеў і баўгарскай нацыянальная праблема 1879—1917 г.г.» (па-баўгарску: «Димитър Благоев и българският национален проблем 1879—1917 г». З 1989 году, ужо як доктар, выконваў функцыі старэйшага навуковага супрацоўніка. З 1992 да 1996 году быў кіраўніком Цэнтра гістарычных і паліталягічных праблемаў пры Вышэйшай радзе Баўгарскай Сацыялістычнай партыі.

Георгі Пырванаў зьяўляецца аўтарам некалькіх манаграфіяў і кніжак, а таксама дзясяткаў артыкулаў навуковага кірунку.

Пырванаў атрымаў тытул ганаровага доктара Прэшлаўскага ўнівэрсытэту (Славакія), Бакінскага ўнівэрсытэту (Азэрбайджан) і Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (Армэнія). Зьяўляецца ляўрэатам Вялікага Залатога Мэдаля, якім яго ўзнагародзіў Унівэрсытэт Масарыка (Брно, Чэхія).

Палітычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнасьць у Баўгарскай сацыялістычнай партыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю палітычную кар’еру Пырванаў пачаў у 1981 годзе, калі ўступіў у Камуністычную партыю Баўгарыі, у 1990 годзе яна зьмяніла назву на Баўгарская сацыялістычная партыя. Пад час 40 кангрэсу партыі (1991 год) Пырванаў быў выбраны ў выканкам Рады партыі. Наступны кангрэс, які адбыўся 36 чэрвеня 1994 году, абраў Пырванава старшынём Рады партыі. Ён выконваў фукнцыю старшыні рады да свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі ў 2001 годзе. Пасьля выбраньня прэзыдэнтам Пырванаў сышоў з партыі, таму што такая норма прадугледжана ў занадаўстве краіны.

Дзейнасьць у Народным Сходзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па сьпісах Баўгарскай сацыялістычнай партыі Георгі Пырванаў трохразова выбіраўся ў Народны Сход Баўгарыі (19942001 г.г.). У парлямэнце ён кіраваў групай сяброўства з Грэцыяй, быў удзельнікам Камісіі па справах тэлебачаньня і радыё, кіраваў клюбам Дэмакратычнай Левіцы і Кааліцыяй на карысьць Баўгарыі.

Выбары на пасаду прэзыдэнта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўным сапернікам Пырванава на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году быў папярэдні прэзыдэнт Петар Стаянаў. Пад час прэзыдэнцкай кампаніі Пырванаў прадстаўляў сябе як сучаснага палітыка, які можа размаўляць на зразумелым для народа ўзроўні, які здольны да дыялёгу з усімі палітычнымі сіламі краіны. Насуперак яму, Стаянаў перад выбарамі зрабіў некалькі палітычных памылак, атрымаў падтрымку толькі ад прэм’ера Сімеона Сакскабургоцкага, які быў лідэрам Народнага Руху Сымеона ІІ. У выніку выбары (пасьля двух тураў) выйграў Пырванаў, і з 22 студзеня 2002 году ён стаў прэзыдэнтам Баўгарыі.

Пасьля сканчэньня тэрміна дзеяньня Пырванаў зноў прыняў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Яго кандыдатуру зноў падтрымала Сацыялістычная Партыя. Ужо ў першым туры выбараў (22 кастрычніка 2006 году), Пырванаў атрымаў каля 64%, яле з прычыны нізкай яўкі выбаршчыкаў (меней 50%), быў праведзены другі тур. 29 кастрычніка Пырванаў пераўзыйшоў папярэдні вынік і перамог нацыяналіста Волана Сідэрава з вынікам 75% галасоў. Інаўгурацыя адбылася 22 студзеня 2007 году.

Папярэднік
Пётар Стаянаў
Прэзыдэнт Баўгарыі
22 студзеня 200222 студзеня 2012
Наступнік
Росен Плеўнеліеў

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Георгі Парванаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў