Глядыятар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Пальцы ўніз» (Pollice Verso), Жан-Леон Жэром, 1872
Мазаіка, Нацыянальны археалягічны музэй, Мадрыд

Глядыя́тар (па-лацінску: gladiator — «мечнік», ад gladius — «меч», «глядыюс») — воін-нявольнік часоў старажытнага Рыму, які выступаў на відовішчных мерапрыемствах, змагаючыся на арэне зь іншымі глядыятарамі, або з жывёламі (львамі).

Самая вядомая арэна, дзе змагаліся глядыятары — Калізэй у Рыме. Гледачы арэны маглі прагаласаваць: або забіць, або пашкадаваць пераможанага глядыятара. Існавалі розныя віды глядыятараў, якія адрозьніваліся тыпам выкарыстоўваемай зброі й дасьпехаў. Выдатным глядыятарам маглі даваць свабоду. Тыя, хто дажывалі да старасьці, маглі стаць трэнэрамі іншых глядыятараў.

Школа глядыятараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова, да будаўніцтва Калізэю, галоўным месцам глядыятарскіх баёў былі глядыятарскія школы і арэны ў Капуі (Кампанія). Гэта былі прыватныя ўстановы з суровай дысцыплінай, якія мелі закрытыя казармы з пляцоўкамі для трэніровак. Падчас навучаньня не выкарыстоўвалася сапраўдная зброя, якая звычайна замяналася на драўляную. Падрыхтаваныя глядыятары прадаваліся эдытарам, якія ўжо непасрэдна ладзілі баі.

На арэне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад выйсьцем на арэну глядыятары прысягалі, што не будуць літасьцівыя падчас бітвы. На арэне віталі арганізатараў ігрышча рознымі воклічамі, найбольш вядомы, які дайшоў з гісторыі — Авэ Цэзар паводле Гая Сьвятонія Транквіла быў агучаны ў 52 годзе н. э. падчас выступу глядыятараў перад імпэратарм Кляўдыям[1][2][3]

Барацьбы нельга было пазьбегчы, таму што пасіўных удзельнікаў лупцавалі распаленымі прутамі. Пераможаны праціўнік мог прасіць аб захаваньні жыцьця ўзьняўшы ўверх вялікі палец альбо ўпаўшы на калені [a] і схіліўшы голаву долу. Калі публіка ўздымала вялікія пальцы ўверх — гэта быў знак пераможцу аб жаданьні захаваць жыцьцё глядыятару, пальцы долу азначалі вырак на сьмерць. На мазаіках загінулага глядыятара пазначалі меткай Ø (ад грэцкай літары Θ — θάνατος "сьмерць").

Захаваныя арэны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таксама захаваліся арэны глядыятарскіх баёў у розных гарадах Італіі й на тэрыторыі шматлікіх міжземнаморскіх краінаў.

Глядыятары ў культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Або абняўшы ногу суперніка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ P. Rochala, Powstanie Spartakusa 73 - 71 p. n. e., Inforteditions, Zabrze 2009, s. 44
  2. ^ Michael Grant, Gladiatorzy, Ossolineum, 1980, s. 52
  3. ^ Jerome Carcopino, Życie codzienne w Rzymie w okresie rozkwitu cesarstwa, PIW, Warszawa 1960, s. 275, 274

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядыятарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў