Джоні Алідэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Джоні Халідэй»)
Джоні Алідэ
Жан-Філіп Лео Смэ
Джоні Алідэ (2012)
Дата нараджэньня 15 чэрвеня 1943
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Дата сьмерці 6 сьнежня 2017 (74 гады)
Месца сьмерці Марн-ля-Какет, Францыя
Прычына сьмерці рак лёгкіх[1][2][3]
Месца пахаваньня
Прафэсія
  • сьпявак
  • музыка
  • актор
Навуковая сфэра акторства[d][5] і сьпеў[5]
Гады дзейнасьці 1960—2017
Псэўданімы Johnny Hallyday[6]
Жанры
Вакал тэнар-барытон[d]
Інструмэнты
  • вакал
  • фартэпіяна
  • гітара
Псэўданімы Johnny Hallyday[6]
Супрацоўніцтва Мік Джонз
Томі Браўн
Даліда
Сыльвія Вартан
Бона
The Jimi Hendrix Experience
Коні Фрэнсіс
Лэйблы Vogue
Philips
Warner
Universal
Бацька Леон Смэт[d]
Дзеці Давід Алідэ[d], Ляўра Смэт[d] і Jade Smett[d]
Узнагароды
Сайт johnnyhallyday.com

Джоні Алідэ (па-француску: Johnny Hallyday[dʒɔ.ni a.li.dɛ]), сапраўднае імя Жан-Філіп Лео Смэ (па-француску: Jean-Philippe Léo Smet, [ʒɑ̃ filip leo smɛt]; 15 чэрвеня 1943, Парыж, Францыя — 6 сьнежня 2017, Марн-ля-Какет, Францыя) — францускі рок- і поп-сьпявак, кампазытар, актор, які лічыцца піянэрам францускага рок-н-ролу.

За 57-гадовую кар’еру выдаў 79 альбомаў і прадаў больш за 110 мільёнаў запісаў, пераважна ў франкамоўным сьвеце, стаўшы адным з найпасьпяховейшых музыкаў Францыі ды сьвету. Займеў 5 дыямэнтавых, 40 залатых, 22 плятынавыя альбомы і 10 «Музычных перамогаў». Выконваў больш за 1150 песьняў, выступаў у 540 дуэтах з 187 музыкамі.

У Францыі яго называлі проста «Джоні» і лічылі першым «нацыянальным здабыткам» сярод сьпевакоў пасьля Эдыт Піяф. Ён быў сымбалем Слаўнага трыццацігодзьдзя для чатырох пакаленьняў французаў. За жыцьцё яму былі прысьвечаныя 2500 вокладак часопісаў і 190 кніг, што паставіла яго на адзін узровень з такімі французамі, як Шарль дэ Голь, Даліда і Брыжыт Бардо.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жан-Філіп Леа Смэ нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і бэльгійца Леона Смэта і францужанкі Ўгет Эжэні П’ерэт Клерк. Празь некалькі месяцаў бацька пакінуў сям’ю, а маці з-за працы ня мела часу выхоўваць сына, і ім апекавалася цётка Элен Мар ды стрыечны сваяк Лі Галідэй з Аклагомы, які пазнаёміў Смэта з амэрыканскай музыкай і ад якога пазьней Жан-Філіп узяў свой сцэнічны псэўданім. У 1961 року прыняў бэльгійскае грамадзянства.

Пачаў выконваць рок-н-рол па-француску, натхніўшыся музыкай Элвіса Прэсьлі і рок-н-рольнай рэвалюцыяй 1950-х. У 1960 року выйшлі першыя самотнік і альбом. У 1961 ягоная вэрсія «Let’s Twist Again» была прададзеная ў колькасьці больш за мільён экзэмпляраў, стаўшыся залатой кружэлкай. Да 1969 року продажы ягонай музыкі перавысілі 12 мільёнаў кружэлак.

Памёр ад раку лёгкага ў 74-гадовым веку пад Парыжам. На разьвітаньне зь сьпеваком на Элізэйскіх палёх прыйшлі 900 000 чалавек. Пахаваны на Карыбскім востраве Сэн-Бартэльмі.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jamais seul, 2011
  • Stade de France (Tour 66), 2009
  • Ça ne finira jamais, 2008
  • Le coeur d’un homme, 2007
  • Flashback Tour (Palais des sports), 2006
  • Ma vérité, 2005
  • Parc des Princes 2003, 2003
  • À la vie, à la mort, 2002
  • 100% Johnny — Concert à la Tour Eiffel, 2000
  • Sang pour Sang, 1999
  • Ce que je sais, 1998
  • Allume le Feu — Stade de France 98, 1998
  • Lorada Tour, 1996
  • Destination Vegas, 1996
  • Lorada, 1996
  • Rough Town, 1995
  • Parc des Princes, 1993
  • Bercy, 1992
  • Ça ne change pas un homme, 1991
  • Dans la Chaleur de Bercy, 1990
  • Cadillac, 1989
  • Gang, 1986
  • Rock 'n' Roll Attitude, 1985
  • Johnny Hallyday au Zenith, 1984
  • En V.O., 1984
  • Nashville en direct, 1984
  • Entre violence et violon, 1983
  • Live à Pantin, 1982
  • Palais des sports, 1982
  • Quelque part un aigle, 1982
  • La peur, 1982
  • Pas facile, 1981
  • En pièces détachés, 1981
  • À partir de maintenant, 1980
  • Hollywood, 1979
  • Solitude à deux, 1978
  • C’est la vie, 1977
  • Hamlet, 1976
  • Derrière l’amour, 1976
  • La terre promise, 1975
  • Rock à Memphis, 1975
  • Rock 'n' Show, 1974
  • Je t’aime, je t’aime, je t’aime, 1974
  • Insolitudes, 1973
  • Country, Folk, Rock, 1972
  • Flagrant délit, 1971
  • Vie, 1970
  • Rivière…ouvre ton lit, 1969
  • Rève et amour, 1968
  • Jeune Homme, 1968
  • Johnny67, 1967
  • La génération perdue, 1966
  • Johnny chante Hallyday, 1965
  • Halleluyah; 1965
  • Les rocks les plus terribles, 1964
  • Les bras en croix, 1963
  • Sing America’s rocking Hits, 1962
  • Salut les copains, 1961
  • Johnny Hallyday et ses fans au Festival de Rock' n` Roll, 1960

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Les parisiennes (1962) — Жан Аляр
  • D’où viens-tu Johnny? (1963) — Джоні
  • Cherchez l’idole (1963) — у ролі сябе
  • À tout casser (1968) — Фрэнкі
  • Le spécialiste (1969) — Гуд / Брэд
  • Point de chute (1970) — Улад Ле Румэн
  • L’aventure, c’est l’aventure (1972) — у ролі сябе
  • L’Animal (1977) — у ролі сябе
  • The Case of the Missing Bottle (1983) — мансье Ўэйтар
  • Détective (1984) — Джым Фокс Ўорнэр
  • Conseil de famille (1986) — Люі
  • Terminus (1986) — Стамп
  • The Iron Triangle (1989) — Жак
  • La gamine (1992) — Фрэнк Матрыкс
  • Why Not Me? (1998) — Хасэ
  • Love Me (2000) — Ленакс
  • L’homme du train (2002) — Мілян
  • Crime Spree (2003) — Марсэль Буро
  • Crimson Rivers II: Angels of the Apocalypse (2004) — аднавокі пустэльнік
  • Quartier V.I.P. (2005) — Алекс
  • Jean-Philippe (2006) — Жан-Філіп
  • Vengeance (2009) — Фрэнсіс Кастэльлё
  • The Pink Panther 2 (2009) — Лоўрэнс Мілікін
  • Salaud, on t’aime (2014) — Жак Камінскі
  • Rock’n Roll (2017) — Джоні Галідэй
  • Chacun sa vie et son intime conviction (2017)

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алідэ жаніўся пяць разоў, прычым з адной з жанок — двойчы. Найпрацяглейшым быў апошні шлюб, які цягнуўся 21 год да ягонага скону.

Першая жонка — француская сьпявачка Сыльвія Вартан (1965—1980), зь якой мелі сына Давіда. Другі шлюб з Бабэт Эт’ен доўжыўся ўсяго 65 дзён. У 1983 меў пазашлюбную дачку з францускай акторкай Наталі Бай. З Адэлін Блянд’ю жаніўся двойчы запар (1990—1992, 1994—1995). У 1996 ажаніўся пяты, апошні раз зь Летысіяй Буду. У 2004 року яны ўсынавілі немаўля зь Віетнаму Джэйд Адэт Дэзырэ.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джоні Галідэй стаў для Францыі каралём рок-н-ролу кшталту Элвіса Прэсьлі, аднак па-за франкамоўным сьветам ён мала вядомы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Джоні Алідэ